Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Чаму ў штогадовым пасланьні Пуцін абышоў увагай Беларусь?
15:53, 10/05/2006

Сёньня са штогадовым пасланьнем да Фэдэральнага сходу зьвярнуўся прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін. Акрэсьліўшы прыярытэты разьвіцьця краіны на бліжэйшыя 10 гадоў, расейскі лідэр ніяк ня вызначыў пэрспэктываў так званай “саюзнай дзяржавы”, спыніўшыся, перадусім, на неабходнасьці фармаваньня “гуманітарнай прасторы СНД”.

Гэта ўжо сёмае штогадовае пасланьне прэзыдэнта Расеі. Значная частка яго была прысьвечана вырашэньню дэмаграфічнай праблемы і ўмацаваньню Ўзброеных сілаў. Акрэсьліўшы месца Расеі на міжнароднай арэне, пры канцы выступу Пуцін вельмі коратка азначыў і ролю Расейскай Фэдэрацыі ў справе падтрымкі СНД. Пры гэтым, ні пра якія асаблівыя стасункі зь Беларусьсю, параўнальна з іншымі краінамі, сказана не было.

Асабліва Ўладзімер Пуцін падкрэсьліў, што неабходна ўмацоўваць гуманітарную прастору СНД. Расейскі лідэр ня стаў удакладняць, што мае на ўвазе. Аднак экспэрты заўважаюць, што робіцца гэта на тле ўсё больш вострых палітычных і эканамічных супярэчнасьцяў між удзельнікамі СНД.

“Ад мінулага году абмяркоўваецца ініцыятыва Пуціна наконт гуманітарнай прасторы. Мне здаецца, Расея ўжо разумее: нічога ў эканамічным пляне з СНД ня выцісьнеш, нічога не атрымаецца, і застаецца толькі нейкім чынам свой уплыў падмацоўваць праз гуманітарныя рэчы, адначасна падтрымліваючы суродзічаў у іншых краінах былога Савецкага Саюзу. Хоць я ня думаю, што з гэтага таксама нешта выйдзе. А чаму Пуцін не згадаў Беларусі? Ну, па-першае, гэта ўжо ня першы год ён не прыгадвае яе (сёлета, прынамсі, Беларусь ня называлася ўвогуле). Але ня трэба лічыць гэта нейкім папярэджаньнем, незадаволенасьцю. Папросту такі ў яго стыль апошнім часам”, -- сказаў палітоляг Андрэй Фёдараў у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў згодзен зь беларускім палітолягам. Ён лічыць, што ігнараваньне Пуціным так званай “саюзнай дзяржавы” не азначае, быццам расейскае кіраўніцтва пачало па-іншаму ставіцца да Лукашэнкі. Зь меркаваньня спадара Кавалёва, у расейскага й беларускага лідэраў ужо больш падабенства, чым адрозьненьняў. Прынамсі, — цьвердзіць Сяргей Кавалёў — у структуры ўлады Менск і Масква імкліва збліжаюцца.

“Ну, пра што тут казаць? Я спадзяюся, што калі-небудзь у Беларусі й Расеі адбудзецца (не абавязкова ў дакладнасьці тое самае, але штосьці паводле іхнай прыроды) вельмі блізкае да таго, што адбылося на нашых з вамі вачах у Польшчы. Быў адзін круглы стол “Салідарнасьці” з уладай, а потым яшчэ адзін, які абмяркоўваў толькі адну мірную ініцыятыву. Гэта пытаньне вельмі простае: “Калі вы прыберацеся да чортавай маці? Мірна прыберацеся!”. Нічога іншага ні ў Маскве, ні ў Менску, па-мойму, быць ня можа”, - сказаў праваабаронца для “Радыё Свабода”.

камэнтароў: 3

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: