Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 1011 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Справа аб зьнікненьні Юрыя Захаранкі чарговы раз прадоўжаная
16:32, 10/05/2006

Расьсьледаваньне па справе Юрыя Захаранкі чарговы раз падоўжана яшчэ на два месяцы . Апошні ліст ад сьледчых пракуратуры маці Юрыя Захаранкі атрымлівала болей за тры гады таму.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у красавіку маці экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі з хваробай сэрца патрапіла ў гомельскі шпіталь. Ульяну Захаранку гэтым часам наведвалі аднадумцы сына й былыя ягоныя сябры-міліцыянты. А вось зьвестак з пракуратуры Менску, дзе расьсьледуюць справу сына, жанчына не атрымлівала ужо больш за тры гады. Ульяна Рыгораўна кажа, што ў высьвятленьні лёсу сына ня мае надзеі на сьледчых .

“Бог іх ведае, што яны робяць. Ці ня робяць нічога?.. Нешта я не спадзяюся на іх. Даўно ад іх не атрымлівала ані слова. Зразумела, што забыліся пра мяне. А каму я патрэбна — хворая, старая, безабаронная?”, -- кажа жанчына.

Маці Юрыя Захаранкі перадала падзяку ўсім людзям, хто памятае сына й рупіцца дзеля дазнаньня ягонага лёсу.

А якія вынікі афіцыйнага расьсьледаваньня выкраданьня экс-міністра?

Праваабаронца Алег Волчак паведаміў «Радыё Свабода», што сьледзтва выкраданьня Юрыя Захаранкі падоўжылі яшчэ на два месяцы — да 24-га чэрвеня. Алега Волчака — як давераную асобу жонкі й старэйшай дачкі зьніклага апазыцыянэра — пра гэта паінфармавалі з пракуратуры Менску. Аднак спадар Волчак скептычна ставіцца да клопатаў сьледчых.

“Ніякіх зрухаў у іх няма. Не чуваць ані пра нейкія новыя допыты, нікога новага не знайшлі. Мяркую, яны так будуць цягнуць і цягнуць справу — пакуль гэта ўлада застаецца”, -- лічыць праваабаронца.

Сьледчы гарадзкой пракуратуры Сяргей Кухаронак адмаўляецца ад гутаркі пра справу Юрыя Захаранкі. Дарэчы, ён жа вядзе й расьсьледаваньне выкраданьня апазыцыйных дзеячаў Віктара Ганчара й Анатоля Красоўскага. Пра зрухі ў гэтым кірунку таксама, дарэчы, невядома.

Нагадаем, што міжнародная супольнасць мяркуе, што выкраданьне Юрыя Захаранкі, а таксама Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага й журналіста Зьмітра Завадзкага на сумленьні вышэйшага кіраўніцтва Беларусі. У сьпіс асоб, падазраваных у датычнасьці да гэтых злачынстваў, у Эўропе ўключаны Віктар Шэйман, Юры Сівакоў, Уладзімер Навумаў, Зьміцер Паўлічэнка. Ім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу й ЗША.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: