Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сяргей Калякін: «Я працягну барацьбу»
16:28, 11/05/2006

З турмы на Акрэсьціна выйшаў лідэр Партыі камуністаў беларускай Сяргей Калякін. Ён адседзеў 14 сутак арышту за ўдзел у Чарнобыльскім шляху 26 красавіка. Сяргея Калякіна супрацоўнікі турмы адвезьлі дамоў cамі а 9-й раніцы — каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы ля брамы спэцпрыёмніка, якую рыхтавалі паплечнікі палітыка. Але на знак пратэсту сябры Калякіна прывезьлі яго назад, на Акрэсьціна, ужо з дому, каб усе ахвочыя займелі мажлівасьць для віншаваньня, паведамляе “Радыё Свабода”.

А 9-й раніцы каля турмы на Акрэсьціна сабралася некалькі дзясяткаў чалавек — сустрэць Сяргея Калякіна. Сярод прысутных былі аднапартыйцы лідэра ПКБ, а таксама кіраўнік АГП Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, Сяргей Альфэр, Юры Хадыка, прадстаўнікі моладзевых рухаў і журналісты.

Паводле пратаколу, палітыка павінны былі адпусьціць у 10.40. 20 хвілінаў на адзінаццатую Сяргей Калякін патэлефанаваў сваім паплечнікам, якія стаялі ля брамы турмы, з хатняга тэлефону й распавёў, як яго загадзя вывелі ў турэмны двор, пасадзілі ў машыну з танаваным шклом і хутка адвезьлі дахаты. Людзі пачалі абурацца. Гэта ня першы выпадак, калі палітвязьняў выпускаюць раней за пазначаны судом тэрмін, каб не дапусьціць урачыстай сустрэчы.

Сябры Сяргея Калякіна вырашылі прывезьці яго зноў да турмы на знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў. Прыбыцьцё ягонае машыны ўсе сустрэлі воплескамі.

Сяргей Калякін упершыню трапіў за краты турмы на Акрэсьціна. Ён выказаў свае ўражаньні “Радыё Свабода”.

“Трохі адчуваецца недахоп інфармацыі аб тым, што адбываецца на волі. Усё астатняе, і ўмовы побыту: раз на дзень маглі карыстацца душам. Але не было гарачай вады — толькі халодная. Нас тут усе празвалі маржамі. Хадзілі і Мілінкевіч, і я, і астатнія хлопцы. Стаўленьне да тых, каго тут трымаюць пад вартай, у тым ліку, і да палітычных, вельмі добрае. Не магу казаць, што тут некага прыніжалі. Усе прыгадвалі Шчукіна: гэта ж ён дамогся ўмоў значна лепшых за тыя, што былі да таго, як яго пасадзілі. Цяпер ёсьць і лыжкі, і водзяць у душ”.

Сяргей Калякін цьверда заявіў, што працягне барацьбу, нягледзячы на арышты і ўзмацненьне ціску з боку улады.

Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Зьмітра Дашкевіча й Вінцука Вячорку спачатку трымалі ў адной камэры. А праз суткі разьмясьцілі паасобку — у розныя камэры.

А 10-й вечара на волю выйдзе лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка, 12 траўня — Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Бухвостаў і Зьміцер Дашкевіч. За кратамі застанецца Віктар Івашкевіч.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: