|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Ці будзе датэрмінова вызвалены Андрэй Клімаў? 15:29, 11/05/2006 Андрэй Клімаў спасылаецца на размову з адным з супрацоўнікаў спэцкамэндатуры, дзе ён адбывае пакараньне на гэтак званай “хіміі”. “Адзін з супрацоўнікаў камэндатуры, які займаецца падрыхтоўкай маіх дакумэнтаў на датэрміновае вызваленьне, сказаў, што ёсьць указаньне не падаваць маіх дакумэнтаў на датэрміновае вызваленьне, раз я — палітычны. А калі ён адважыцца падаць дакумэнты, то яго звольняць”, -- паведаміў палітвязень “Радыё Свабода”. Андрэй Клімаў занепакоены тым, што адбывае пакараньне ў пацярпелым ад чарнобыльскай аварыі Рэчыцкім раёне Гомельшчыны. “Тэрыторыя небясьпечная для жыцьця й здароўя людзей, якія там жывуць. Вёска Баршчоўка, дзе знаходзіцца мая камэндатура, якраз і знаходзіцца ў гэтай зоне. Узьнікае падазрэньне: а ці не зьбіраюцца яны такім чынам фізычна зьнішчыць апанэнта, калі ён атрымае апраменьваньне цяжкімі мэталямі — у дадзеным выпадку стронцыем-90?..”, -- пытаецца палітык. Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту юрыст Гары Паганяйла мяркуе, што ўлады наўрад ці дапусьцяць датэрміновае вызваленьне такіх палітычных зьняволеных, як Андрэй Клімаў, Павал Севярынец і Мікалай Статкевіч. “Клімава будуць трымаць да апошняга. Гэтак жа, як яны трымаюць Леванеўскага, гэтак жа, як трымалі Бандажэўскага. Калі адміністрацыя падасьць дакумэнты на вызваленьне, дык іх маюць разгледзець камісія, а потым суд. Калі ж матэрыялы не падаюцца, то тут можна абскардзіць дзеяньні адміністрацыі. А ўжо як вышэйшая арганізацыя ня вырашыць пытаньня ягонае скаргі, — тады трэба зьвяртацца непасрэдна ў суд”, -- кажа адвакат. Сапраўды, у спэцкамэндатуры «Радыё Свабода» запэўнілі: для датэрміновага вызваленьня яшчэ не надышоў тэрмін. Нагадваем: былога дэпутата й прадпрымальніка Андрэя Клімава пакаралі паўтара гадамі гэтак званай “хіміі” за арганізацыю вулічнай акцыі летась на Дзень Волі. Калі ня будзе прынята рашэньне аб умоўна-датэрміновым вызваленьні, то Андрэй Клімаў выйдзе на свабоду сёлета ў сьнежні.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|