Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Станіслава Шушкевіча выклікаюць у міліцыю 10:23, 11/05/2006
Былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі й лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, хутчэй за ўсё, 11 траўня мусіць наведаць Першамайскае раённае ўпраўленьне міліцыі. Яго падазраюць у парушэньні грамадзкага парадку ў часе правядзеньня першамайскай вулічнай акцыі, паведамляе “Радыё Свабода”.
1 траўня Станіслаў Шушкевіч разам з тысячамі іншых людзей прайшоў ад будынку Акадэміі навук да плошчы Бангалор, дзе адбылася маёўка. Міліцыянты тады прасілі спадара Шушкевіча зьвязацца зь імі пасьля мітынгу. 10 траўня, Станіслаў Шушкевіч патэлефанаваў намесьніку начальніка Першамайскага РУУС Менску палкоўніку Навіткевічу. Але той, спаслаўшыся на занятасьць, перанёс сустрэчу на заўтра, 11-га траўня. Калі спадара Шушкевіча прызнаюць вінаватым за парушэньне грамадзкага парадку, яму пагражае штраф, альбо арышт — на тэрмін да 15 сутак.