Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 1112 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Забаронена праграма Алега Хаменка «Тузін гітоў на «Радыё Мінск»
17:45, 11/05/2006

Кіраўніцтва FM-станцыі “Радыё Мінск” забараніла музычную праграму “Тузін гітоў на “Радыё Мінск”. Заснавальнікам і вядучым гэтай праграмы быў лідэр гурту “Палац” Алег Хаменка. Праграма выходзіла ў эфір а 23-й гадзіне кожную пятніцу ад траўня мінулага году. “Тузін гітоў” рыхтаваўся паводле галасаваньня на аднайменным інтэрнэт-сайце й быў сярод самых рэйтынгавых праграм у FM-эфіры, паведамляе «Радыё Свабода».

Афіцыйнай падставай закрыцьця кіраўніцтва “Радыё Мінск” называе неадпаведнасьць беларускага гіт-параду з плянам далейшага разьвіцьця радыёстанцыі. Аднак аўтар перакананы, што закрыцьцё папулярнай праграмы мае палітычную матывацыю.

“Адбылася сустрэча з адным з намесьнікаў дырэктара “Радыё Мінск”, які паведаміў, што мая праграма “Тузін гітоў” зачынена — у яе, маўляў, нізкі мастацкі ўзровень. Я прыгадаў, што праграма неаднойчы прызнавалася самай рэйтынгавай і высокамастацкай. Тады праз пару гадзін фармулёўка зьмянілася: праграма “не адпавядае пэрспэктыўным плянам разьвіцьця станцыі”. Насамрэч, як мне паведамілі сябры, кіраўніцтва пачула так званыя чарнавікі праграмы. У апошніх зь іх гучалі новыя песьні “N.R.M.” ды іншых гуртоў, якія паўсталі на тле падзеяў у Менску й Беларусі”, -- распавёў Хаменка.

Намесьнік дырэктара “Радыё Мінск” Андрэй Анісімаў пракамэнтаваць закрыцьцё “Тузіна гітоў” адмовіўся.

Паводле спадара Хаменкі, “Тузін гітоў” з эфіру ня зьнікне. Неўзабаве праграма зьявіцца ў раскладзе адной з замежных радыёстанцыяў для Беларусі.

Раней была забаронена яшчэ адна праграма Алега Хаменкі “Настаўніцкая”, якая выходзіла на тэлеканале “Лад”. Таксама пад забарону трапілі некалькі канцэртаў гурту “Палац”, а ўвесь калектыў у поўным складзе звольнілі з працы ў "Белканцэрце". Негалосны ціск на шэраг папулярных беларускіх рок-гуртоў, у тым ліку “N.R.M.”, і "Нэйра дзюбэль" распачаўся пасьля іхнага ўдзелу ў адным з апазыцыйных мітынгаў на плошчы Бангалор.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: