Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Зь міліцыі вызвалены мастак Алесь Пушкін
16:27, 15/05/2006

У Крупках пасьля трох сутак арышту сёньня вызвалены зь міліцэйскага пастарунку жыхар мястэчка Бобр, вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Яго падазраюць у пашкоджаньні помніка Герою Савецкага Саюзу Васілю Чабатарову.

Алесь Пушкін знаходзіўся ў пастарунку ад 12 траўня. Вось што ён распавёў «Радыё Свабода» наконт прычын затрыманьня:

“З 9 на 10 траўня здарылася цікавая падзея. Ёсьць у нас у Бобрскай школе помнік Герою Савецкага Саюзу, расейцу-“смершаўцу” Чабатарову Васілю, які ў вайне зьдзейсьніў, нібыта, подзьвіг. Але раней тата мой расказваў, што тая дывізія ЧК-НКВД рабіла вялікія падпалы ў Бабры. І на 61-м годзе вялікай перамогі нехта абліў гэты помнік чорнай фарбай. І прыляпілі надпіс “Далоў расейскіх акупантаў зь дзяржаўных пасадаў незалежнай Рэспублікі Беларусь!”. У нас жа міліцыянты прастадушныя такія хлопцы. Яны думаюць сабе: “У каго ж чорная фарба ёсьць? У Пушкіна! Пушкін жа ў нас — адзіны мастак…” Ну, схапілі… Шукалі фарбу. Пяць міліцыянтаў рабілі вобшук — у маёй хаце, у бацькавай. Шукалі за абразамі фарбу”.

Але канфіскавалі, паводле Алеся Пушкіна, зусім іншыя рэчы: брашуры Зянона Пазьняка, газэты “Беларуская салідарнасьць” і “Наша ніва”, часопіс “ARCHE”, налепкі “Дзень памяці паўстанцаў 1863 году”…

Сярод тых, хто браў удзел у затрыманьні мастака, намесьнік начальніка крупскай міліцыі Алег Бяляўскі. Ён паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што расьсьледуецца крымінальная справа, аднак пра дачыненьне да яе спадара Пушкіна казаць адмовіўся.

Мастак абураны сваім 3-суткавым зьняволеньнем:

“Пастаянна вяліся допыты. Некаторыя допыты ім не ўдаваліся, таму што я патрабаваў задаваць пытаньні па-беларуску. І нават падпалкоўнікі не валодалі дзяржаўнай мовай Рэспублікі Беларусь. Іх цікавіла, дзе я быў у гэты пэрыяд, у ноч з 9-га на 10-га, хто бачыў мяне з маіх знаёмых, з кім я сябрую… Дзяржаўны злачынца! Вось што здарылася ў гэтыя дні ў мястэчку Бобр”, -- распавёў Пушкін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: