Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Казуліну вылучана канчатковае абвінавачаньне
17:59, 15/05/2006

15 траўня сьледчыя пракуратуры Менску азнаёмілі экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна вылучана канчатковае абвінавачаньне. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла дачка палітыка Юлія Казуліна са спасылкай на адвакатаў. Паводле адвакатаў, яны разам з Аляксандрам Казуліным пачнуць знаёміцца з матэрыяламі справы з 17 траўня.

Адвакаты Казуліна кажуць, што істотных зьменаў у канчатковым абвінавачаньні няма: палітык па-ранейшаму абвінавачваецца за злоснае хуліганства падчас падзеяў 2 сакавіка й арганізацыю вулічных беспарадкаў на Дзень Волі. Найцяжкае пакараньне за гэткія злачынствы — 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Праваабаронца Алег Волчак 2 сакавіка знаходзіўся побач з Аляксандрам Казуліным, калі той у менскім Палацы чыгуначнікаў спрабаваў зарэгістравацца на Ўсебеларускі сход, але быў зьбіты супрацоўнікамі спэцаддзелу міліцыі “Алмаз”. Спадар Волчак, аднак, не выключае, што менавіта гэты эпізод у матэрыялы справы не патрапіў.

“Яны замоўчваюць гэты эпізод, бо ён — не на іхную карысьць. Ёсьць дастаткова сьведак і здымкаў, як б’юць Казуліна ў твар, як яго кідаюць на падлогу супрацоўнікі “Алмазу”, нават вядомы іхныя прозьвішчы. Калі б гэты эпізод патрапіў у справу, дык давялося б суду даваць прававую ацэнку дзеяньняў Казуліна напярэдадні, разьбірацца: а што ж ён такое зрабіў, што давялося яго біць галавой аб падлогу... Няма й той жанчыны, якую Казулін, паводле першай вэрсіі, нібыта, зьбіў у Палацы культуры чыгуначнікаў. Не знайшлася гэтая жанчына. Таму хуліганства Казуліна, якое яму прыпісваюць, хіба, пачынаецца у райаддзеле міліцыі, дзе ён пабіў партрэт Лукашэнкі — з прысутнасьцю міліцыянтаў”, -- расказаў Воўчак “Радыё Свабода”.

Другім эпізодам абвінавачаньня Казуліна ёсьць падзеі 25 сакавіка. Тады, пасьля мірнага мітынгу ў парку Янкі Купалы, экс-кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін павеў калёну мітынгоўцаў да турмы на Акрэсьціна, дзе ўтрымлівалі болей за 600 апазыцыянэраў і абаронцаў намётавага лягеру на Кастрычніцкай плошчы. Каля тэатру музычнай камэдыі калёна была спынена амапаўцамі, адбылася сутычка, некалькі дэманстрантаў былі сур’ёзна паранены. Аляксандра Казуліна падчас тых падзеяў зьбілі, арыштавалі й завезьлі ў Жодзінскі ізалятар.

Казулін не прызнаваў сябе вінаватым адразу пасьля арышту, і ягоная пазыцыя не зьмянілася.

Сьледчыя зь менскай пракуратуры, якія вядуць справу Аляксандра Казуліна, кантактаваць з журналістамі адмаўляюцца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: