Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
1516 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніцтва калёніі адмовілася перадаць палітвязню Скрабцу лекі
17:42, 15/05/2006

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся да адміністрацыі калёніі “Віцьба-3”, спрабуючы перадаць лекі ад алергіі для палітзьняволенага Сяргея Скрабца.

“Я трапіў да часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка калёніі. Гэта Прыймак Руслан Аляксандравіч. Мы зь ім даволі доўга размаўлялі. Пры мне ён патэлефанаваў у атрад №1, і па тэлефоне Скрабец сам пацьвердзіў, што ў яго пачалося абвастрэньне алергіі — цякуць сьлёзы, насмарк, а таму гэтыя лекі яму насамрэч неабходныя. Але часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка калёніі ўрэшце сказаў, што перадаць лекі немагчыма. Прычым, два разы дагэтуль лекі бралі, і без праблем, а цяпер чамусьці не ўзялі”, -- расказаў праваабаронца “Радыё Свабода”.

Прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калёніі “Віцьба-3” спадар Прыймак паведаміў, што не прыняў лекаў у Леаніда Сьвеціка, бо той ня ёсьць сваяком зьняволенага Скрабца. Адносна ранейшых перадачаў ён не патлумачыў нічога, але параіў гэтым разам даслаць лекі на імя Сяргея Скрабца праз пошту.

Нагадаем: у калёнію пад Віцебскам былы дэпутат, актывіст апазыцыі Сяргей Скрабец трапіў паводле прысуду за выманьваньне крэдытаў у дзяржавы. У калёніі ён працуе бібліятэкарам, а таксама запаўняе нарады на працу ў атрадзе №1. Тэрмін ягонага зьняволеньня — два з паловаю гады. А затрыманы спадар Скрабец быў роўна год таму, 15-га траўня 2005-га году.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: