Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 1617 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сябра Саюзу пісьменьнікаў – за кратамі
11:27, 16/05/2006

Суд Ленінскага раёну горада Менска прыгаварыў да 15 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Ласкутова – журналіста і сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Першапачаткова Паўлу прад’явілі крымінальнае абвінавачваньне ў “пагрозе судзьдзям пры выкананьні службовых паўнамоцтваў”, пасьля абвінавачваньне перавялі ў разрад адміністрацыйных правапарушэньняў.

Як паведаміў www.belngo.info сам Павал, ягоная сяброўка нядаўна згубіла тэлефонную картку, зь якой, як высьветлілася, невядомы мужчына патэлефанаваў ноччу судзьдзі Тупік і сказаў: “Гэта народнае судзілішча. Вам будзе забаронены ўезд у Эўропу”.

Са слоў Паўла, падчас сьледзтва супрацоўнікі міліцыі вельмі цікавіліся яго палітычнымі поглядамі, адносінамі да ўлады, доўгі час не казалі, ў чым ён абвінавачваецца.

Міліцыянты правялі на кватэры ў П.Ласкутова вобшук толькі з адным законным панятым. На судзе не была прадстаўленая стужка запісу телефанаваньня невядомага з пагрозамі да судзьдзі, не было гукавай экспэртызы голасу. Акрамя таго, падчас паседжаньня судзьдзя падкрэсьліла, што Павел падтрымлівае бок апазыцыі, а не існуючай улады.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: