Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Алесь Каліта: «Затрыманьні ў Дзень салідарнасьці абсалютна незаконныя»
17:29, 17/05/2006

16 траўня ў чарговы раз прайшоў Дзень салідарнасьці з семьямі зьніклых і палітычнымі вязьнямі. Пасьля заканчэньня акцыі супрацоўнікі сьпецназу затрымалі 18 чалавек. Сярод затрыманых: Зорка Андрэй, Наскоў Міхась, Атакулава Люда, Курбацкі Аляксандр, Шуцянкоў Мікіта, Дзяткоўская Кацярына, Шашкова Насця, Кніга Зьміцер, Кумішча Зьміцер, Прэсьнік Андрэй, Журпал Павел, Сцепаненка Аляксандр, Сяргеенка Мікалай, Грычуха Максім, Янкелевіч Іра, Корбан Аляксандр, Барысевіч, Дарэўскі А. В. Усіх затрыманых пасьля праверкі дакументаў адпусьцілі. Каментуе сітуацыю юрыст-праваабаронца Алесь Каліта:

-- Беларускія ўлады сутыкнуліся з новым відам негвалтоўнага супраціву, сярод якіх флэш-мобы і Дні салідарнасьці. З юрыдычнага пункту гледжаньня ў Днях салідарнасьці, ў флэш-мобах адсутнічае склад адміністратыўнага правапарушэння, і яны не падпадаюць пад закон аб массавых мерапрыемствах. Само паняцце массавае мерапрыемства ўключае ў сябе сход, мітынг, вулічнае шэсце, дэманстрацыя, пікетаваньне. Усе вышэй пазначаныя дзеяньні ўвасабляюць у сабе некаторыя абавязковыя элементы, такія як: публічнае абмеркаваньне і выказваньне свайго стаўленьня да дзеяньняў альбо бязьдзеяньняў уладаў альбо арганізацыяў, падзеяў грамадзка-палітычнага жыцьця а таксама вырашэньня пытаньняў, якія закранаюць інтарэсы грамадзянаў. Як мы бачым, ні адзін з праведзеных флэш-мобаў не утрымліваюць вышэй пазначаных прыкметаў масавага мерапрыемства, што ў сваю чаргу робіць іх абсалютна законнымі.

Тым ня менш, уладу раздражняе грамадзкая актывізацыя, і адным са сродкаў супрацьдзеяньня зьяўляецца затрыманьне супрацоўнікамі міліцыі флэш-мобераў для праверкі дакументаў і высьвятленьня асобы. У гэтых абставінах варта адзначыць, што супрацоўнік міліцыі, згодна п. 2 арт. 16 Закону "Аб міліцыі", мае права правяраць у грамадзянаў пры падазрэньні ў здзяйсьненьні імі правапарушэньня дакументы, якія пацьвярджаюць іх асобу. Таксама супрацоўнік міліцыі мае права затрымаць і ўтрымліваць у сьпецыяльна адведзеных у органах міліцыі памяшканьнях асобаў, якія зьдзейсьнілі адміністратыўнае правапарушэньне, для высьвятленьня іх асобы, складаньня пратаколу альбо разгляду справы па сутнасьці, калі гэтыя пытаньні ня могуць быць вырашаныя на месцы на працягу трох гадзінаў.

Такім чынам, затрыманьні пасьля флэш-мобаў ці за нашэньне значкоў зьяўляюцца абсалютна незаконнымі і скарыстоўваюцца ўладай як метад уціску на актыўную частку грамадзтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: