Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Вольга Корбут: бел-чырвона-белы сьцяг - сапраўдны 11:09, 17/05/2006
Сайт вядомай гімнасткі Вольгі Корбут, якая жыве цяпер у ЗША, паказвае нашую зямлячку як шчырую беларуску: яна не забылася патлумачыць амэрыканцам, што многія дарма думаюць, нібы яна расейка. І далей ідзе кароткі расповед пра Беларусь. У гэтым жа разьдзеле патлумачаная розьніца паміж лукашэнкаўскім і нацыянальным сьцягам. Як паведамляе “Наша Ніва”, на сайце Корбут бел-чырвона-белы сцяг названы сапраўдным (this is the real flag of Belarus), а чырвона-зялёны – афіцыйным (at the official), які, «на жаль», падмяніў сапраўдны.