Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень салідарнасьці ў Магілёве (Фота) 15:51, 17/05/2006
Увечары 16 траўня ў цэнтры Магілёва адбыўся флэшмоб, прымеркаваны да Дня салідарнасьці. Каля трох дзясяткаў маладых магілёўцаў са значкамі “За Свабоду” а 20.30 прыйшлі на цэнтральную гістарычную плошчу гораду, каб запаліць тут сьвечкі салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсій, палітзьняволенымі, з усімі, хто прагне пераменаў у Беларусі. Многія ўдзельнікі акцыі павязалі сінія й джынсавыя стужкі на вопратку, рукзакі й сумкі. Запаленыя на плошчы сьвечкі былі бачныя нават з супрацьлеглага берагу Дняпра.