Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У цэнтры Варшавы стаяў намет пад бела-чырвона-белым сцягам (Фота) 14:51, 17/05/2006
16 траўня, у Дзень беларускай салідарнасці, ў цэнтры Варшавы з самай раніцы стаяў намет, над якім луналі бела-чырвона-белы і джынсавы сцягі. Да намёта былі прымацаваныя здымкі беларускіх палітвязняў. Актывісты “Зьвязу ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі” збіралі подпісы ў падтрымку палітзняволеных.
Увечары ў варшаўскім клубе “Рэмонт”, на будынку якога вісеў вялізарны 10-мэтровы бела-червона-белы сцяг, адбыліся яшчэ два мерапрыемствы, прысвечаныя Дню салідарнасці з Беларусьсю. На пачатку у клубе прайшла мультымедыйная прэзэнтацыя Дней салідарнасці з Беларусьсю, якія праходзяць у Польшчы кожны месяц з 16 кастрычніка 2005 году.
Пасля у клубе выступіў вядомы беларускі рок-гурт ZET, які забаронены ў Беларусі разам з іншымі рок-гуртамі, якія выступалі на акцыях апазыцыі.