Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масавая акцыя салідарнасьці ў Салігорску (Фота)
12:12, 17/05/2006

16 траўня а восьмай гадзіне вечара ў Салігорску адбылася чарговая акцыя, прысьвечаная Дню Салідарнасьці з семь`ямі зьніклых палітыкаў, з палітзьняволеннымі ў нашай краіне і з усімі прыхільнікамі пераменаў на Беларусі. Гата была найбольш масавая акцыя, ініцыяваная сябрамі мясцовага Маладога Фронта.

Яшчы за гадзіну да акцыі на Цэнтральнай плошчы горада сабралася вялікая колькасьць прадстаўнікоў праваахоўных органаў, якія правяралі ўсіх падазронных у раёне плошчы. За гарадскім домам культуры ўжо стаяў аўтазак.

На пачатку акцыі мужчына ў цывільным пачаў здымаць усіх на відэакамэру. Калі адзін з хлопцаў паспрабаваў сфатаграфаваць яго, то ён схапіў фатаапарат, пачаў вырываць яго з рук і пагражаць разьбіць.

Як толькі людзі ўсталі ў ланцуг, запалілі сьвечы і дасталі партрэты зьніклых і плітвязьняў, на плошчы зь`явіліся прадстаўнікі НБП з транспарантам чырвонага колеру і выявай сярпа з молатам на ёй у белым коле. "НБПшнікі" пачалі скандыраваць лёзунгі, аднак міліцыянты перашкодзілі ім і адабралі транспарант.

Тым часам на плошчы стала зьбірацца ўсё больш мінакоў, некаторыя з якіх далучаліся да людзей з партрэтамі. Цікава адзначыць, што пад час акцыі, адзін з актывістаў НБП па мінушцы "СС" ня быў затрыманы за несанкцыяваны мітынг, а нават стаяў з чалавекам у цывільным, што здымаў усіх на відэа, з якім яны разам зь нечага ўсьмяхаліся, гледзячы ў бок людзей з партрэтамі зьніклых. Начальнік жа міліцыі Захарчук, разам са сваім намесьнікам Гарэлікам, пачалі пытацца аб прозьвішчах і імёнах у ўдзельнікаў акцыі і нават намагаліся затрымаць бабулю з партрэтам Паўла Севярынца.

Пасьля заканчэньня акцыі міліцыянэры на чале з Захарчуком пачалі перасьледваць удзельнікаў акцыі, аднак затрымаць ім нікога не ўдалося.

- Як мы і абяцалі, мы будзем працягваць акцыі, накіраваныя на спыненьне палітычнага перасьледа прадстаўнікоў дэмакратычных рухаў. Сённяшняя акцыя - таму падцьверджзаньне. А такая моцная ўвага з боку міліцыі, павелічэньне ўдзельнікаў акцый і неабыякавасьць да іх мінакоў азначае толькі тое, што нашыя намаганьні не праходзяць безвынікова і перамены ў нашай краіне ўжо адбываюцца, - паведамляе сябра Салігорскага “Маладога Фронта”.


















камэнтароў: 14

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: