Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 1718 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



З палітвязнем Міколам Астрэйкам сустрэлася маці
10:21, 17/05/2006

З 21 лютага Мікола Астрэйка і яшчэ тры актывісты грамадзкай арганізацыі "Партнэрства" знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ. Справа Міколы Астрэйкі адразу набыла надзвычайны рэзананс. Беларускае тэлебачаньне раз за разам паказвала сюжэт пра арышты актывістаў. Іх вінавацілі ў падрыхтоўцы фальсыфікацыі вынікаў выбараў, паказвалі нібыта падрыхтаваныя загадзя вынікі экзытпулаў, паведамляе “Радыё Свабода”.

Актывістаў “Партнэрства” вінавацяць у дзеяньнях ад імя незарэгістраванай арганізацыі паводле часткі другой артыкулу 193. Гэты артыкул з’явіўся ў новай рэдакцыі Крымінальнага кодэксу за некалькі месяцаў да выбараў.

Упершыню за час арышту Міколу Астрэйку наведала маці. Амаль тры месяцы бацькі рэгулярна пісалі хадайніцтвы аб спатканьні з сынам. Але адмовы розных установаў мелі аднолькавыя абгрунтаваньні – “спатканьне лічым немэтазгодным у інтарэсах сьледства”. Апошнюю адмову Яўгенія Астрэйка атрымала літаральна напярэдадні дазволу. І раптам з пракуратуры патэлефанавалі абаронцы Міколы Валянціне Шыханцовай і паведамілі: спатканьне дазволенае.

Яўгенія Астрэйка кажа: спатканьне з сынам аказалася ўсьцешным і балючым адначасова:

“Убачылася першы раз за 84 дні. Радасьць – гэта не тое слова. Нават у такіх умовах. Трохі схуднеў. Вельмі бледны. Вельмі бледны твар – гэта мяне хвалюе. Але ён трымаецца – такі спакойны, такі бадзёры, перадае прывітаньні ўсім, хто яго памятае, ўсім, хто яго чакае. Ён, мне здаецца, больш хвалюецца за нас і за Паліну, чым за сябе. Кажа: вось народзіцца дзіця, а мяне побач... няма. Цяжка... Але будзем трымацца і будзем чакаць,” – паведаміла Яўгенія Астрэйка «Радыё Свабода».

Нагадаем, Міколу Астрэйку , Цімафея Дранчука, Аляксандра Шалайку і Эніру Браніцкую утрымліваюць у сьледчым ізалятары КДБ з 21 лютага. Сваякі ўсіх арыштаваных просяць пра спатканьне, але ўсім адмаўляюць. Выключэньнем стала Вольга Анцыповіч – месяц таму ёй дазволілі сустрэцца з мужам, Цімафеем Дранчуком. Гэта адбылося неўзабаве пасьля нараджэньня ў іх сына.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: POGODA.BY - точные прогнозы погоды
Старейший и лучший пейнтбольный клуб - это BigGames в Санкт-Петербурге