Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзіслаў Завальнюк абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць «Коду да Вінчы» 18:07, 18/05/2006
Ксёндз-пробашч касьцёлу сьвятых Сымона й Алены Ўладзіслаў Завальнюк абвясьціў, што будзе трымаць чысты пост на знак нязгоды з прэм’ерай фільму "Код да Вінчы". Як падае газэта “Наша Ніва”, ксёндз-пробашч будзе трымаць пост, прынамсі, тыдзень. Ён параўнаў прэм’еру карціны, пастаўленай па скандальнай кнізе Дэна Браўна, з блюзьнерствамі атэістычных часоў.
Уладзіслаў Завальнюк накіраваў ліст аўтару кнігі Дэну Браўну, у якім заклікаў яго да пакаяньня.
Сёньня адбылася ўсясьветная прэм’ера "Коду да Вінчы". Фільм дэманструецца ў трох кінатэатрах Менску.