Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крысьціна Шацікава ноччу дастаўлялася з турмы ў бальніцу 10:28, 18/05/2006
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", затрыманая 17 траўня ўдзень каля суда Маскоўскага раёну Крысьціна Шацікава, маці дваіх непаўнагадовых дзяцей, ноччу была дастаўленая ў дзевятую гарадзкую клінічную бальніцу. Ёй быў пастаўлены дыягназ "абвастрэньне вострага хранічнага гастрыту".
Пасля медыцынскага агляду, як паведамілі ў медыцынскай установе, Крысьціна Шацікава была адвезеная ў сьпецпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна.
Нагадаем, што ўчора каля суда Маскоўскага раёна г. Менску, дзе праходзіў суд на Юрыем Радзівілам, былі затрыманы моладзевыя актывісты Артур Фінькевіч, Зьміцер Дашкевіч, Аляксей Стральцоў і Крысьціна Шацікава. На іх складзеныя пратаколы па артыкуле 156 Адміністратыўнага кодэксу "дробные хуліганства", за што прадугледжана адміністратыўная адказнасьць ў выглядзе штрафу ад 5 да 10 базавых велічыняў альбо адміністратыўны арышт да 15 сутак.