Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Актывістка апазыцыі судзіцца з АМАПам 10:52, 19/05/2006
10 красавіка актывістка Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Аўгіньня Багінская падала заяву на імя пракурора Цэнтральнага раёну Менску Аляксандра Хадатовіча, у якой зьвярнула ўвагу на недапушчальныя дзеяньні супрацоўніка палка міліцыі спэцыяльнага назначэньня (ПМСН). 7 красавіка падчас акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы міліцыянт у форме вырваў з рук сп.Багінскай, немаладой ужо жанчыны, бел-чырвона-белы сьцяг, зламаўшы пры гэтым вуду-тронак, і перадаў яго калегу ў цывільным. Той кінуў сьцяг у сьметніцу. У сваёй заяве Аўгіньня Багінская зазначае, што ніхто ня можа забараніць шанаваць нацыянальныя сымбалі, а бел-чырвона-белы сьцяг і ёсьць такім сымбалем, бо дадзены беларусам гісторыяй, паведамляе “Наша Ніва”.