Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Бабруйску забаранілі пікет у падтрымку Казуліна 10:46, 19/05/2006
Бабруйскі гарвыканкам у другі раз адмовіў прыхільнікам былога кандыдата ў прэзыдэнты А.Казуліна, які зараз знаходзіцца ў зьняволеньні, у правядзеньні пікета ў ягоную падтрымку. Заяўка была пададзеная 10 красавіка, і на гэтым тыдні арганізатары ізноў атрымалі адмову на правядзеньне акцыі.
У заяўцы арганізатары прасілі дазволу на пікет і гарантавалі падтрыманьне парадка падчас пікетаваньня. Чыноўнікі палічылі, што прасіць дазволу і браць на сябе адказнасьць за грамадзкі парадак трэба ў розных заявах – менавіта гэтая акалічнасьць сталася фармальнай прычынай забароны на праяву грамадзянскай салідарнасьці з палітвязьнем.
Першую спробу падтрымаць Казуліна бабруйскія актывісты зрабілі ў пачатку красавіка. Але ўлады ў дазволе тады таксама адмовілі, матывуючы свой адказ тым, што замаўляць “салідарнасьць” трэба не пазней чым за месяц ад пазначанай даты акцыі.
Фактычна гэта адзначала – не раней чым праз месяц адсідкі Казуліна ў турме, паведамляе www.belngo.info