Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кобрынскім раёне штрафуюць за правядзенне багаслужэнняў 14:52, 19/05/2006
Прастэстанцкага пастара Іллю Радкевіча 18 траўня прызналі віноўным у парушэнні арт.193 КоАП і абавязалі выплаціць штраф у памеры 150 тыс. беларускіх рублёў. Артыкул 193 КоАП прадугледжвае адказнасць за парушэнне "Закона аб свабодзе веравызнання і рэлігійных арганізацыях". Рашэнне вынесла адміністрацыйная камісія выканкаму г.Кобрына Берасцейскай вобласці, паведамляе ПЦ «Вясна».
Па словах Галіны Куксюк, сакратара адміністрацыйнай камісіі Кобрынскага выканкаму, правапарушэннем з’яўляецца тое, што рэлігійная суполка, якая рэгулярна збіраеццца для багаслужэнняў, не зрэгістравала свой Статут. У разглядзе гэтай справы камісія выканкаму абапіралася на пратакол, які быў складзены ўчастковым міліцыянерам. Пастар Радкевіч адмовіўся падпісаць гэты пратакол і заявіў, што разгляд павінны адбывацца ў судовым парадку.
"Фактычна гэтае рашэнне было вынесенае завочна, - каментуе сітуацыю Георгі Дмітрук, старшыня грамадскай арганізацыі Хрысціянская дзелавая ініцыятыва. - Штраф сведчыць пра тое, што ціск на пратэстанцкія цэрквы павялічваецца. Нас гэта вельмі насцярожвае", - сказаў Г. Дмітрук.
Ілля Радкевіч з’яўляецца пастарам Аб’яднанай царквы Хрысціянаў веры Евангельскай пас. Повіць, Кобрынскага раёну, Брэсцкай вобласці. Царква налічвае каля 50 вернікаў.