Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 1920 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Смолаву не ўпусцілі ў Эўропу
15:02, 19/05/2006

Удзельніца “Эўрабачаньня-2006” ад Беларусі Паліна Смолава ня трапіла ў фінальную частку гэтага міжнароднага конкурсу, што праходзіць у Грэцыі. Позна ўвечары 18 траўня глядацкая аўдыторыя невысока ацаніла конкурсную песьню беларускі пад назвай “Мама”, у выніку чаго і песьня, і артыстка аказаліся па-за мройнай дзясяткай фіналістаў. Гэта ўжо трэцяя спроба Беларусі “ўклініцца” ў эўрапейскую музычную поп-эліту: у папярэднія гады на стадыі паўфіналу адсеяліся дуэт “Аляксандра й Канстанцін” і сьпявачка Анжаліка Агурбаш.

Як паведамляе радыё «Свабода», ад’езду Паліны Смолавай у Афіны папярэднічала актыўная рэклямная кампанія ў дзяржаўных друкаваных і электронных мэдыях. Некалькі разоў на дзень беларускія каналы “круцілі” англамоўную конкурсную песьню “Mum”, а таксама ролік, у якім старэйшай сяброўцы давала наказы пераможца дзіцячага “Эўрабачаньня-2005” Ксенія Сітнік.

У Беларусі Паліна Смолава запатрабавана. Яна — актыўная ўдзельніца прапагандысцкіх канцэртаў “За Беларусь” на падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Летась у складзе дэлегацыі БРСМ Смолава выяжджала ў Вэнэсуэлу на фэстываль моладзі й студэнтаў. За публічную падтрымку рэжыму прадстаўнікі апазыцыі выступалі з прапановай уключыць сьпявачку ў лік асоб, якім забаронены ўезд у краіны Эўразьвязу. Гэта магло паставіць пад пытаньне й сам удзел Смолавай у “Эўрабачаньні”.

Дарэчы, ускосна неляяльнасьць да прыхільнікаў Лукашэнкі адчула на сабе й леташняя ўдзельніца конкурсу Анжаліка Агурбаш: грэцкая амбасада толькі ў дзень заплянаванага адлёту ў Афіны выдала візы сямейнай пары Агурбашаў, якія ўрэшце спазьніліся на самалёт, і ў Грэцыю не паляцелі. (Цікава, што муж і фундатар сьпявачкі Мікалай Агурбаш увесь час падкрэсьлівае: маўляў, ён — этнічны грэк.)

Юры Падольскі, прадусар і бацька мінулагодняй удзельніцы “Эўрабачаньня” ад Расеі Наталі Падольскай прагназуе, што бліжэйшым часам у афіцыйнай беларускай прэсе зьявяцца артыкулы, як Беларусь чарговым разам “засудзілі”. Але спадар Падольскі перакананы: што магчыма ў Беларусі, — неверагодна для Заходняй Эўропы.

“Я лічу, што там увогуле ня можа быць суб’ектыўнасьці. Разумееце, як усё працуе? Стаіць кампутар у нейкай краіне (дапусьцім, у Брытаніі, Францыі й г.д.) — і яны падсумоўваюць галасы па краіне. Навошта Італіі ці Босьніі — скажам — колькасьць галасоў каторага замежнага ці ўсіх замежных удзельнікаў? Там папросту не прынята “махляваць”. Гэта ў нас так робяць (і апошнім часам, дарэчы, вельмі распаўсюджана): выдаваць некаму жаданае за рэальнае для ўсіх. А там гэтым не займаюцца. Там вельмі сур’ёзныя наступствы, калі выплывуць на паверхню падобныя рэчы. Ніхто ня будзе рызыкаваць”.

Фінал сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2006” у Афінах адбудзецца 20 траўня. І зноў — безь беларускага ўдзелу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: