Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Берасцейцы выйшлі на акцыю ў падтрымку «Нашай Нівы» (Фота) 14:16, 22/05/2006
“Барані “Нашу Ніву” – з такім заклікам звярнуліся 21 траўня ў Берасці ўдзельнікі флэшмобу ў падтрымку апошняга поўнасцю беларускамоўнага незалежнага выдання. Каля 60 актывістаў, расцягнуўшыся ў доўгі ланцуг на цэнтральным прашпекце горада – Машэрава, чыталі газету “Наша Ніва”. Частка людзей – тыя, на спінах каторых былі прышпіленыя літары з паслання “Барані “Нашу Ніву” – развярнуліся спінамі да праезджай часткі.
Флэшмоб працягнуўся 20 хвілін і выклікаў жывое абмеркаванне з боку мінакоў. Людзі пыталіся пра сітуацыю з газетай, а таксама пра тое, якім чынам яе можна атрымліваць. Некаторыя мінакі прастаялі разам з удзельнікамі да канца флэшмобу. Многія кіроўцы віталі флэшмобераў гукавымі сігналамі. Флэшмоб прайшоў на дзіва спакойна: падчас яго каля ўдзельнікаў не з’явіўся ніводзін міліцыянт.