Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лідзе дапытваюць маладзёвых актывістаў 11:18, 22/05/2006
Лідзкія маладзёвыя актывісты Сяржук Чайка, Віталь Калбыка і Яўген Лапко былі дапытаныя пракуратурай па справе ўзбуджанай супраць лідэраў “Маладога Фронту”. Сьледчыя цікавіліся іхным дачыненьнем да арганізацыі “Малады Фронт”, кантактамі зь яе заснавальнікамі й лідэрамі — Паўлам Севярынцам і Зьмітром Дашкевічам.
Нагадаем, што хлапцоў раней ўжо дапытвалі сьледчыя Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, якія таксама цікавіліся пра іх датычнасьць да “Маладога Фронту”.