Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч выкліканы ў пракуратуру 12:32, 22/05/2006
Лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч выкліканы ў пракуратуру. Паводле інфармацыі прэс-службы лідэра дэмсіл, пракуратура г.Мінска мае да Аляксандра Мілінкевіча прэтэнзіі за інтэрв’ю, якое прыканцы сакавіка бягучага года лідэр беларускай апазіцыі даў польскай газеце “Rzeczpospolita”.
Аляксандр Мілінкевіч з’явіцца ў пракуратуры ў 12.30.
Мінская гарадская пракуратура месціцца па адрасе: вул. Шчадрына,1.