Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Памёр Уладзімер Плешчанка, старшыня Віцебскай абласной рады КХП БНФ. Сьмерць напаткала яго раптоўна, каля бацькоўскае хаты ў вёсцы Вароны Віцебскага раёну. Тут ён жыў цягам некалькіх апошніх год, трымаючы невялікую гаспадарку, якая сталася галоўным сродкам ягонага існаваньня, бо зь невялікае пэнсіі па інваліднасьці судовыя выканаўцы час ад часу вылічвалі грошы на шматмільённыя штрафы.
Ва Ўладзімера Плешчанкі было хворае сэрца. Але па некалькі разоў на тыдзень ён прыяжджаў у Віцебск і разам зь сябрамі ладзіў пікеты ля аблвыканкама – раздаваў улёткі ці проста стаяў пад бел-чырвон-белым сьцягам... Яго ведаў у Віцебску ці ня кожны – незалежна ад пасадаў ды палітычных перакананьняў: ягоная постаць каля аблвыканкаму сталася знакавай для ўсіх віцяблянаў. Зь ім прыходзілі параіцца або паспрачацца, ягонага хворага сэрца хапала на ўсіх.
Сэрца Ўладзімера Плешчанкі спынілася на 57-м годзе жыцьця.