Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крамольнае сеціва выпаляць да каліва?
11:52, 22/05/2006

Беларуская рэчаіснасць, як і колішняя савецкая, змушае чытаць між радкоў. Наўрад ці спантанна міністр інфармацыі даў 16 траўня інтэрв`ю дзяржаўнаму агенцтву БЕЛТА. Наўрад ці выпадкова падкрэсліў, што ў законе аб СМІ, які мяркуецца "ўдасканальваць па артыкулах", найперш варта рэгламентаваць сферу інтэрнэту.

Крамольнае сеціва даўно муляе уладам. Асабліва ж адчулі наверсе ягоную небяспеку падчас мінулай выбарчай кампаніі. Ну трэба ж! Гэтак старанна прапалолі напярэдадні друкаваныя медыі, адсеклі бальшыню ад падпіскі ды шапікаў - але поўнага эфекту не дамагліся: незалежная публіцыстыка перакачавала на сайты. Дый грамадзянская супольнасць паказала гэтай вясною сваю здольнасць маланкава ладзіць акцыі пратэсту праз інтэрнет. Адны флэш-мобы чаго вартыя!

Карацей, стратэгі "абароны інфармацыйнай прасторы" вырашылі: самы час брацца за сеціва! Забараніць немагчыма, такія радыкальныя захады не рызыкуюць рабіць нават тэгеранскія аятолы, а вось "упарадкаваць" - на гэта ў нас вялікія майстры.

Міністр інфармацыі спасылаецца на тое, што заканадаўча рэгуляваць інтэрнэт мусяць многія краіны. І насамрэч, кепска, калі пры дапамозе сусветнага павуціння робіць свае благія справы розная цёмная публіка - ад махляроў і педафілаў да нацыстаў і тэрарыстаў. Так што разумны кантроль у гэтай сферы сапраўды патрэбны.

Але ж якім шляхам пойдзе тут айчыннае чынавенства (мала надзей, што да абмеркавання юрыдычных навэлаў падключаць прафесіяналаў з недзяржаўных СМІ, незалежных экспертаў, увогуле шырокую грамаду)?

Ёсць вялікая засцярога, што шлях абяруць звыклы. Найперш, бадай, запатрабуюць рэгістрацыі практычна ўсіх сайтаў, што больш-менш дыхаюць (незалежна ад спецыфікі - ці гэта інтэрнет-газета, ці проста карпарацыйная старонка). Ва ўсякім разе, пра такія намеры сведчаць ранейшыя варыянты зменаў у закон аб СМІ, што цыркулявалі па ўладных кабінетах мінулымі гадамі.

А далей - да болю знаёмая схема. Любая кампанія рэгістрацыі-перарэгістрацыі ў нашай краіне ператвараецца ў інструмент праполкі, зачысткі - ці то бізнэс-прасторы, ці то сферы недзяржаўных арганізацый, ці то, як у дадзеным выпадку, інфармацыйнага абсягу.
А хто не падпарадкуецца, будзе прыцягвацца да адказнасці ўжо ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам аб друку (цяпер жа яшчэ трэба паламаць галаву, каб знайсці зачэпкі для пакарання "дэструктыўных элементаў", што шчыруюць у сеціве).

Іначай кажучы, ёсць небяспека, што рыхтуецца бізун для віртуальных рэсурсаў з вострым грамадска-палітычным кантэнтам, якія не прыціснеш адмовай з боку друкарні ці саюздрукаў, бо інтэрнэт-выданням гэта ўсё без патрэбы.

Што ж да досведу іншых краін, то нават у Расіі (якая, на думку палітолагаў, усё далей адыходзіць ад дэмакратыі) рэгістрацыя інтэрнэт-выданняў мае не дазвольны, а паведамляльны характар. То бок - добраахвотная. Многія сеціўныя газеты ідуць на яе, бо гэта дае пэўныя бонусы - ў прыватнасці, падатковыя ільготы. Але гвалтам на рэгістрацыю там не гоняць.

Яшчэ болей, у расійскім урадзе лічаць, што тамтэйшы сегмент інтэрнэту "не мае патрэбы ў дадатковым заканадаўчым рэгуляванні". Пра гэта заявіў нядаўна намеснік кіраўніка Федэральнай агенцыі ў пытаннях друку і масавых камунікацый Андрэй Раманчанка. Ён мяркуе, што "зарэгуляванасць гэтага асяроддзя не пойдзе яму на карысць". І што многія праблемы мусяць вырашацца праз выпрацоўку супольнасцю карыстальнікаў сеціва пэўных нормаў самарэгулявання.

У нас жа хутчэй упадабаюць кітайскі досвед. Нават сусветныя IT-кампаніі кшталту Google мусяць, як вядома, наступаць на горла ўласнай песні ды ўводзіць у мясцовы сэрвіс электронную аўтацэнзуру з улікам кітайскай спецыфікі. Гаворка ідзе пра афіцыйную палітыку татальнага блакавання непажаданых, небяспечных для дзяржаўнай ідэалогіі рэсурсаў ды жорсткага пераследу аўтараў сеціўнай крамолы. У Кітаі, напрыклад, нічога не знойдзеш праз партал Google, калі увядзеш у радок пошуку словазлучэнне "незалежнасць Тайваня" або "незалежны Тыбет". Існуе там і папярэдняя цэнзура вэб-публікацый грамадска-палітычнага зместу ў адмысловых камісіях. Памятаеце савецкі Галоўліт?
У суверэннай жа Беларусі дасюль было так: несімпатычныя афіцыйнаму боку сайты раптам станавіліся недаступнымі ў вырашальныя дні электаральных кампаній. Але ствараць для незалежных ды апазіцыйных інтэрнэт-рэсурсаў такія тэхнічныя перашкоды - занятак нятанны і здольны прыносіць эфект толькі цягам кароткага часу. На кожны прыём знаходзіцца контрпрыём. "Тэхнары", адказныя за падтрымку гэтых сайтаў, навучыліся даволі ўдала змагацца па законах кібервайны.

Цяпер можа быць створаны заканадаўчы дручок, які стане глушыць крамольныя інтэрнэт-рэсурсы старым рэпрэсіўным спосабам.

Так што варта біць у званы, патрабаваць незалежнай міжнароднай экспертызы меркаваных навэлаў у закон аб СМІ. Дасюль, бадай, менавіта пратэсты нашага цэху незалежных журналістаў ды пазіцыя міжнароднай супольнасці ўтрымлівалі беларускую ўладу ад працягвання ў заканадаўства аб медыях шэрагу новых рэпрэсіўных артыкулаў.
Найлепшым жа вырашэннем праблемы была б распрацоўка новага, канцэптуальна адрознага закона аб СМІ. Такога, які быў бы прадыктаваны клопатам пра свабоду слова, а не пра спакой чынавенства.

Алесь Уладамірскі, для www.baj.ru



камэнтароў: 28

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: