Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
2223 24 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Пагоня» альбо спакой?
18:25, 22/05/2006

Вярхоўны суд Беларусі спыніў судовую вытворчасьць у справе ліквідацыі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Такое рашэньне прынятае сёньня паводле хадайніцтва Міністэрства юстыцыі, якое адклікала адпаведны пазоў. Судзьдзя Генадзь Мільто абвясьціў, што гэтае рашэньне канчатковае й абскарджаньню не падлягае, паведамляе «Радыё Свабода».

Пасьля таго, як сябры грамадзкай арганізацыі здолелі давесьці ў судзе неабгрунтаванасьць галоўнага абвінавачаньня, Міністэрства юстыцыі заявіла пра магчымасьць адкліканьня свайго пазову

Галоўным пунктам абвінавачаньня была нестатутная дзейнасьць. Пад такой дзейнасьцю мелася на ўвазе правядзеньне зьезду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Да апошняга моманту кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменьнікаў не было пэўнае, ці будзе спынены працэс ліквідацыі арганізацыі. Намесьнік старшыні СПБ Барыс Пятровіч сказаў:

“Усё залежала па вялікім рахунку ад таго, ці на вышэйшым узроўні прымуць рашэньне захаваць Саюз беларускіх пісьменьнікаў ці ліквідаваць. Дзякуй Богу, цьвярозы розум перамог. Я не магу прагназаваць на будучыню. Але тое, што сёньня ў Беларусі існуюць два саюзы, гэта зьмяняе сытуацыю”, -- сказаў пісьменьнік.

Паводле спадара Пятровіча, шыльда з гербам “Пагоня” была зьнятая з уваходу ў будынак Дому літаратара цяперашняй адміністрацыяй, але знаходзіцца на захаваньні ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў.

Нагадаем, што зьняцьцё "Пагоні" была адна з умоваў адкліканьня пазову аб ліквідацыі. Пісьменьнікі выправілі таксама і іншыя нязначныя заўвагі з боку міністэрства.

Аднак ня вырашаная пакуль праблема юрыдычнага адрасу. Цяперашняя адміністрацыя Дому літаратара абяцае заключыць дамову арэнды пасьля таго, як пісьменьнікі вызваляць бібліятэчнае памяшканьне. Аднак прыняць у падарунак 300-тысячны кнігазбор бібліятэкі Беларусі адмаўляюцца. Тым часам пісьменьнікі спадзяюцца, што пасьля спыненьня працэсу ліквідацыі грамадзкай арганізацыі гэтыя пытаньні будуць вырашацца хутчэй.

Перамогу Саюзу беларускіх пісьменьнікаў паэт Сяргей Законьнікаў пракамэнтаваў гэтак:

“Я думаю, што настане такі час, што Саюз пісьменьнікаў ізноў будзе ў сваім доме. А ва ўлады ніколі нават ня ўзьнікне думкі пра ліквідацыю старэйшай творчай арганізацыі, якая шмат зрабіла для таго, каб нашая краіна была незалежнай. Сёньняшнія ўлады гэтага проста не разумеюць”, -- сказаў Законьнікаў.

Нагадаем, што 2 сакавіка Гаспадарчы суд Менску задаволіў пазоў Галоўнага гаспадарчага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта аб спагнаньні з грамадзкай арганізацыі Саюз беларускіх пісьменьнікаў 55 мільёнаў рублёў платы за арэнду. Раней, у 1997 годзе, Дом літаратара забралі з падпарадкаваньня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, разам з маёмасьцю грамадзкай арганізацыі. Цяпер будынак Дому літаратара зьяўляецца ўласнасьцю прэзыдэнцкай адміністрацыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Обмен, покупка недвижимости вся информация на сайте
материалы для шиномонтажа
В продаже - вентиляторы, автоматику, приточку - Благовест
www.luxormsk.ru/