|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
«Даўно нічога не чакаем» 13:31, 23/05/2006 (Карэспандэнт: ) “Чаго вы чакаеце ад штогадовага пасланьня Аляксандра Лукашэнкі?” (Спадар: ) “Я ад гэтага чалавека ужо даўно нічога не чакаю”. (Спадарыня: ) “Ня ведаю”. (Спадар: ) “Каб усё ў нас было добра”. (Хлопец: ) “Нічога новага там ня будзе. Усё тое, што і ў мінулым годзе”. (Спадарыня: ) “Чакаю нечага добрага. Відаць, ніхто не чакае нечага кепскага. Будзем спадзявацца”. (Спадарыня: ) “Каб быў мір і добра жылі нашыя дзеці”. (Спадар: ) “Каб у нас тут нашмат лепей стала жыць, чым цяпер. Каб было больш свабоды”. (Хлопец: ) “Каб наша краіна разьвівалася, і каб больш увагі надавалася моладзі”. (Хлопец: ) “Каб у гэтым пасланьні была выяўленая ўся рэчаіснасьць, якая цяпер ёсьць у Беларусі”. (Спадарыня: ) “Каб павялічыліся датацыі на дзяцей і вырасьлі заробкі”. (Дзяўчына: ) “Нічога новага й цікавага ён нам ня скажа. Ён заўсёды паўтараецца, і нельга сказаць, што ён ведае пра падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|