Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мікалай Аўтуховіч абвесціў сухую галадоўку
11:08, 23/05/2006

Сухую галадоўку абвесціў Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, якога ў гэтыя дні судзяць ў Гродне. Сенсацыйная заява Аўтуховіча прагучала падчас судовага паседжання 22 траўня. Прадпрымальнік патлумачыў свой крок тым, што суд некалькі раз адхіліў яго хадайніцтвы, у якіх ён прасіў змяніць яму меру стрымання з арышту на падпіску аб нявыездзе. Таму, заявіў прадпрымальнік, ён лічыць вынік працэсу перадвырашаным і ведае, што прысуд будзе не на яго карысць. Цяпер, пачынаючы з аўторка, ён намераны перастаць піць ваду, паведамляе pahonia.promedia.by.

Між тым, робячы гэтую заяву, Аўтуховіч і так ужо роўна 40 дзен трымае звыклую галадоўку, адмаўляецца ад ежы. Як расказаў адзін з работнікаў Аўтуховіча Уладзімір Асіпенка, на сённяшнім паседжанні прадпрымальнік выглядаў вельмі аслабленым.

Цяперашняя галадоўка – пятая, якую трымае Мікалай Аўтуховіч за тры апошнія гады, абараняючы своё бізнес. Самы доўгі яго пратэст ў мінулую восень працягваўся 74 дні. Але ўпершыню Аўтуховіч вырашыўся на сухую галадоўку.

Як пракаментаваў для “Радыё Рацыя” кіраўнік абласной арганізацыі БНФ ў Гродне Сяргей Мальчык, доктар па адукацыі, сухая галадоўка пасля 40 дзён звычайнай можа стаць фатальнай для Мікалая Аўтуховіча.

Адвакаты Аўтуховіча паведамілі, што сённяшняя заява іх кліента стала для іх шокам, таму што прадпрымальнік нікога аб ёй не папярэджваў. Пасля паседжання, адвакатам ўдалося некалькі хвілінаў паразмаўляць з ім, але Аўтуховіч пацвердзіў свой намер.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: