Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Няхай адкажуць чытачам
11:15, 23/05/2006

Кампанію псіхалагічнага ціску на чыноўнікаў, якія адмаўляюць незалежным журналістам у інфармацыі, распачала “Газета Слонімская”, – гаворыцца ў паведамленні “Радыё Рацыя”. Рэдакцыя звярнулася з просьбай дасылаць на факс кіраўніка Слонімскага раённага аддзела адукацыі Галіны Шмялёвай запыт з адным пытаннем: чаму чыноўніца адмовіла “Газеце Слонімскай” у прадастаўленні інфармацыі.

Справа ў тым, што яшчэ 11 траўня рэдакцыя рабіла пісьмовы запыт у аддзел адукацыі з простым пытаннем: колькі выпускнікоў школ будзе ў гэтым годзе. У пятніцу ад кіраўніка Галіны Шмялёвай прыйшоў такі адказ: “звесткі пра колькасць выпускнікоў будуць апублікаваныя ў дзяржанай газеце “Слонімскі веснік”.

Журналісты палічылі гэта адмовай у прадастаўленні інфармацыі, парушаючай Закон аб друку. Але яны не намераныя звяртацца ў суд, бо не спадзяюцца на справядлівае рашэнне.

Дзесяткі факсавых запытаў з усёй краіны, лічаць журналісты “Газеты Слонімскай”, стануць псіхалагічным ціскам і выхаваўчым фактарам для чыноўніцы.

Рэдакцыя ад пачатку года накіравала ў розныя інстанцыі каля дзесятка пісьмовых запытаў. Толькі з двух, у тым ліку з аддзелу адукацыі, газета атрымала адмовы, астатнія ж нават не адказалі. У дачыненні да іх рэдакцыя таксама намераная распачаць падобныя кампаніі ціску.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Квартиры: виллы во франции квартира в хургаде
Нужны деньги? кредит под залог дома
срочная покупка квартиры