Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 2324 25 26 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Папярэджаньні апошнім незалежным газэтам
12:57, 23/05/2006

Рэдакцыя недзяржаўнай газеты «Химик» (Наваполацк) атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Галоўны рэдактар выдання не згодны з выстаўленымі яго выданню абвінавачаннямі і збіраецца абскарджваць іх напрацягу месяца ў Вышэйшы Гаспадарчы Суд РБ.

Папярэджанне падпісаў 12 траўня міністр інфармацыі Уладзімір Русакевіч. Выданне звінавачваюць у тым, што яно нібыта апублікавала шэраг рэкламных абвестак пра ліцэнзаваную дзейнасць без пацверджання рэкламадаўцам права на ажыццяўленне такой дзейнасці (арт. 30 Закона “Аб друку і іншых СМІ”).

Галоўны рэдактар «Химика» Сяргей Балай заяўляе, што абвінавачанні Мінінфармацыі беспадстаўныя і што ва ўсіх згаданых публікацыях такое пацверджанне было. У гутарцы з прэс-служба БАЖ ён выказаў меркаванне, што ініцыятыва прымянення санкцыі да газеты зыходзіла ад мясцовых уладаў. «Ёсць інфармацыя, што аддзел ідэалогіі Наваполацкага гарвывканкама накіраваў ліст у Мінінфармацыі, паводле якога нам і вынеслі папярэджанне. Адметна, што прадстаўнікі дзяржаўных органаў нават не паспрабавалі праверыць факты, на падставе якіх вынеслі прапярэджанне: да прыкладу, ніхто не прасіў нас выслаць згаданыя ў папярэджанні нумары газеты».

Сп. Балай прыгадаў, што роўна месяц таму яго выклікалі ў гарадскую пракуратуру ў сувязі са скаргамі, што паступілі з упраўлення ідэалогіі Наваполацкага гарвыканкама. У скаргах сцвярджалася, што газета нібыта неаднаразова парушала заканадаўства: змяняла перыядычнасць выхаду, публікавала тэлепраграму без заключэння дамоваў з агенцтвам БелТА і г.д.

«Пры дапамозе БАЖ мы тады падрыхтавалі адказ на ўсе гэтыя прэтэнзіі, і ў пракуратуры больш не засталося да нас пытанняў. Але, як бачым, выканаўчыя структуры пайшлі іншым шляхам. Відаць, мы камусьці з мясцовых чыноўнікаў «наступілі на мазоль» альбо проста надакучылі фактам свайго існавання», - лічыць С. Балай.

«Хімік» зазнаў праблемы з распаўсюдам гэтак жа, як і большасць іншых грамадска-палітычных выданняў. У снежні 2005 года «Віцебскаблсаюздрук» скасаваў дамову на раздробны продаж выдання, спаслаўшыся на эканамічную немэтазгоднасць. У лютым 2006 г. адмовілася ад супрацоўніцтва з газетай «Белпошта». Галоўны рэдактар заяўляе, што ў першым паўгоддзі г.г. газета здолела выканаць свае абавязкі перад чытачамі:выданне прадавалася з дапамогай індывідуальных прадпрымальнікаў, дастаўлялася тым, хто пералічыў грошы праз банкі і г.д.). Тым не менш, рэдакцыя не губляе надзеі аднавіць супрацоўніцтва з прадпрыемствамі «Белпошты» і «Саюздруку».

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: