Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пракуратура пакрывае «Алмаз»
15:26, 25/05/2006

Пракуратура Заводзкага раёну Менску прызнала законнымі дзеяньні супрацоўнікаў “Алмазу” датычна Аляксандра Казуліна падчас падзеяў 25 сакавіка. Абарона былога кандыдата на прэзыдэнта заяўляе, што будзе абскарджваць рашэньне пракуратуры.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, пракуратура Заводзкага раёну Менску лічыць правамоцным тое, як на Дзень Волі абышліся з Аляксандрам Казуліным супрацоўнікі міліцыі. Нагадаю, 25 сакавіка былы кандыдат на прэзыдэнта быў затрыманы й дастаўлены спачатку ў Заводзкае ўпраўленьне міліцыі, потым у Жодзінскую турму. Сам палітык у скарзе ў пракуратуру заявіў, што, калі яго везьлі ў турму, то траўмавалі рукі кайданкамі і ўвогуле абыходзіліся зьневажальна. Палітык прасіў пракуратуру Заводзкага раёну разабрацца й пакараць вінаватых. У дакумэнце, які атрымалі спадар Казулін і ягоныя адвакаты з Заводзкай пракуратуры Менску, прызнана, што Казуліна 25 сакавіка затрымлівалі супрацоўнікі адмысловага аддзелу ў барацьбе з тэрарызмам “Алмаз”. Аднак парушэньняў закону ў іхных дзеяньнях пракуратура не знайшла.

Адвакат Ігар Рынкевіч з гэтым ня згодны. Адвакат спасылаецца на судова-мэдычную экспэртызу здароўя Аляксандра Казуліна, якая была праведзеная неўзабаве пасьля затрыманьня. Паводле адваката, экспэрты прызналі факт нанясеньня кайданкамі траўмы Аляксандру Казуліну.

“Такім чынам, з аднаго боку дактары прызнаюць, што гэта было. У той жа час пракуратура нам паведамляе, што нічога не было, закон ня быў парушаны. Між тым, Казуліна спрабавалі паставіць на калені, парвалі яму адзеньне. І гэта, паводле пракуратуры, не падпадае пад крымінальную адказнасьць? Таму абарона будзе гэтае рашэньне абскарджваць”, -- паведаміў адвакат “Радыё Свабода”.

Гэта ужо другі афіцыйна прызнаны факт дзеяньняў супраць кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна супрацоўнікаў антытэрарыстычнага аддзелу “Алмаз”. 2 сакавіка Казуліна затрымалі ў Палацы культуры чыгуначнікаў падчас рэгістрацыі ўдзельнікаў Усебеларускага народнага сходу. Казулін сьцьвярджаў, што яго пры гэтым зьбілі. Дзеяньнямі алмазаўцаў тады кіраваў камандзір аддзелу Мікалай Карпянкоў. Паводле Казуліна, яго зьбіваў і камандзір брыгады спэцыяльнага прызначэньня ўнутраных войскаў Зьміцер Паўлічэнка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: