Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рабочага будуць судзіць за паклёп на Лукашэнку
10:27, 25/05/2006

Актывіста рабочага руху з Воршы Мікалая Разумава будуць судзіць паводле абвінавачваньня ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку. Пракуратура завяла крымінальную справу супраць спадара Разумава неўзабаве пасьля ягонага выступу на сустрэчы з лідэрам дэмакратычных сілаў Аляксандрам Мілінкевічам, якая праходзіла ў Воршы 24-га лютага. Колішні лідар рабочага руху, якога добра ведаюць амаль усе аршанцы, публічна выказаў меркаваньне, што кіраўнік дзяржавы мае дачыненьне да забойства апазыцыйных палітыкаў Юр’я Захаранкі і Віктара Ганчара, паведамляе “Радыё Свабода”.

14 сакавіка Мікалая Разумава ўзялі пад варту і на колькі дзён зьмясьцілі ў аршанскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Потым пад канвоем даставілі ў Віцебск, адкуль неўзабаве скіравалі на псыхіятрычную экспертызу ў менскую клініку “Навінкі”. Вынікі гэтае экспертызы мусілі паўплываць на ягоны далейшы лёс: калі б дактары ўстанавілі, што ён дзейнічаў у безсьвядомым стане, то любыя выказваньні на адрас Лукашэнкі ўжо не былі б падставаю для крымінальнае справы. Але экспертыза прызнала стан ягонай псыхікі нармальным. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Павал Сапёлка.

Абаронца сказаў, што 1-га чэрвеня мяркуе паехаць у Воршу, каб дэталёва знаёміцца са справай Мікалая Разумава. Дата суду пакуль невядомая.

Кіраўнік суполкі вольнага прафсаюзу Васіль Леўчанкаў, які ў часе выбарчай кампаніі кіраваў аршанскім штабам Аляксандра Мілінкевіча, таксама трапіў пад арышт неўзабаве пасьля сустрэчы з экс-кандыдатам. Некалькі сутак яму выпала правесьці ў адной камэры з Мікалаем Разумавым. Тады спадар Разумаў вельмі турбаваўся пра лёс свае сям`і: на той час у яго былі няпоўнагадовыя сын і дачка, і жонка чакала трэцяе дзіця.

На пачатку 1990-х гадоў Розумаў быў вядомым апазыцыйным лідэрам: пад ягоным кіраўніцтвам аршанскія рабочыя выйшлі на рэйкі, патрабуючы глябальных рэформаў у дзяржаве, і гэты факт увайшоў у найноўшую гісторыю Беларусі як беспрэцэдэнтная акцыя пратэсту. Былая вядомасьць, на думку Васіля Леўчанкава, мажліва, і сталася прычынай таго, што колішні рабочы лідэр быў ізноў залічаны ў шэраг “небясьпечных асобаў”. Нягледзячы на тое, што ў апошнія гады ён не праяўляў вялікае палітычнае актыўнасьці, спадар Леўчанкаў мяркуе, судовы працэс над Мікалаем разумавым выкліча вялікую цікаўнасьць аршанцаў і шырокі рэзананс па ўсёй краіне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: