Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 2526 27 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сорамна й агідна
15:02, 25/05/2006

У Менску на тэрыторыі Вайсковай акадэміі адкрываецца помнік Феліксу Дзяржынскаму. Манумэнт зьяўляецца дакладнай копіяй помніка, што стаяў у Маскве каля будынку КДБ, але быў зьнесены пасьля правалу жнівеньскага путчу ў Маскве. Сёньняшнее апытаньне «Радыё Свабода» на вуліцах Менску: "Як вы ставіцеся да таго, што ў Менску зьявіцца яшчэ адзін помнік Дзяржынскаму?"

(Юнак: ) “Тое, што я пра яго ведаю зь ягонай біяграфіі й палітычнай дзейнасьці, мяне ня вельмі задавальняе. Таму, як і помнікі Леніну, і ўсю гэтую савецкую культуру, я не падтрымліваю”.

(Спадарыня: ) “Жалезны Фелікс — ён быў, і ён ёсьць. Ня ведаю, ці патрэбны нам гэты помнік, бо ён ужо ёсьць”.

(Спадар: ) “Думаю, што ён не патрэбны, бо калі Беларусь становіцца самастойнай дзяржавай, то навошта ёй гэтая цяжкая расейская спадчына?”

(Карэспандэнтка: ) “У Менску ўсталёўваюць помнік Дзяржынскаму. Што вы пра гэта думаеце?”

(Юнак: ) “Я ўвогуле ня ведаю, навошта гэта? Гэта ж кепскі дзядзька быў. НКВД — яно ж арыштоўвала й расстрэльвала людзей, шмат шкоды народу зрабіла. І навошта яму помнік ставіць?”

(Спадар: ) “Лічу, што паступілі правільна, і яму помнік трэба было ня сёньня ці заўтра ставіць, а шмат раней. Усё ж такі гэты чалавек зрабіў вельмі шмат у той час, вельмі шмат. У частцы раскрыцьця ўсялякіх бандаў і сваім асабістым удзелам, асабістай працай заслугоўвае таго, каб яму паставіць помнік. І для Беларусі ён шмат зрабіў. Я ўжо ня памятаю дакладных фактаў, але шмат што зрабіў для нас”.

(Юнак: ) “Ведаем, хто такі Дзяржынскі. І як ён сіротаў выкарыстоўваў для розных фатаздымкаў, і гэтак далей. Словам, я супраць такога помніка”.

(Юначка: ) “Гэтулькі асацыяцыяў нэгатыўных з гэтым імем зьвязана, з тым пэрыядам рэпрэсіяў, з рэпутацыяй КДБ. Можа, трэба было не Дзяржынскаму помнік ставіць, а які-небудзь больш нэўтральны выбраць”.

(Юнак: ) “Мы ведаем ролю Дзяржынскага, і думаю, што ня трэба ставіць. Бо гэта помнік таму часу, тым рэпрэсіям. І атрымліваецца, што мы вяртаемся да таго часу”.

(Юначка: ) “Калі ўжо вырашылі паставіць гэты помнік, дык паставяць. Відаць, камусьці гэта патрэбна”.

(Юнак: ) “Я думаю, што сорамна й агідна ставіць такі помнік у нас, у Беларусі. Мы ведаем пра 1930-я гады, у нас ёсьць Курапаты. І мне б не хацелася, каб яны паўтарыліся”.


камэнтароў: 11

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: