Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 2627 28
29 30 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская малітва за свабоду
10:25, 26/05/2006

Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI прыляцеў у Варшаву 25 траўня. Сустрэчай з каталіцкімі сьвятармі Польшчы, Украіны, Расеі, Беларусі, кіраўніцтвам Польшчы ён пачаў чатырохдзённую пілігрымку на радзіму свайго папярэданіка Яна Паўла ІІ. Сёньня на варшаўскім пляцы Пілсудзкага ў часе імшы, якую адслужыць папа, будзе прачытаная малітва па-беларуску. Прычым зробіць гэта былы палітвязень менскай турмы на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведамляе “Радыё Свабода”, учора на Пляцы Пілсудзкага ўвесь дзень ішла падрытоўка да імшы – плянуецца, што ў ёй возьмуць удзел каля двух мільёнаў вернікаў. Рыхтуецца да імшы і беларускі студэнт з Варшавы Зьміцер Гурневіч – менавіта ён прачытае з папскага алтара малітву па-беларуску. Яе пачуюць мільёны людзей ва ўсім сьвеце. Як атрымалася, што менавіта Зьмітру выпаў гонар зрабіць гэта?

Да мяне пазваніў біскуп менска-магілёўскай архідыяцэзіі і запытаўця, ці ня мог бы я гэта зрабіць. Гэта, я думаю, чыста тэхнічны момант – я жыву ў Варшаве і мне лягчэй гэта зрабіць. Але з другога боку, можа гэта і не выпадкова. Па-першае, я каталік, а па-другое, малітва, якую я буду чытаць, гэта малітва за свабоду і за зьняволеныя народы. Магчыма, там ведалі, што я сядзеў 10 дзён на Акрэсьціна за ўдзел ў акцыях пасьля выбараў у Менску. Можа гэта таксама мела значэньне”, -- паведаміў Зміцер Гурневіч.

Зьміцер лічыць вялікім гонарам тое, што малітву па-беларуску ўпершыню ў часе такой вялікай падзеі прачытае менавіта ён.

“Я вельмі ўзрушаны. Беларуская мова, гэта адна з усяго трох моваў, на якіх будзе набажэнства весьціся – яшчэ па-польску і па-ангельску. Я быў на рэпэтыцыі – сэрца моцна б’ецца, я хвалююся, каб добра прачытаць, але з другога боку тое, што беларусы змогуць пачуць малітву па-беларуску, дадае шмат сілаў. Вельмі цешуся. Яшчэ і малітва па зьместу блізкая да таго, што адбываецца цяпер у Беларусі. Тое, што беларуская мова будзе адной з трох моваў імшы – шмат аб чым сьведчыць”, -- сказаў Зміцер.


Фота yahoo.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: