Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Магілёве адбыўся флэш-моб «За Свабоду!» 16:22, 29/05/2006
У нядзелю а 9-й гадзіне вечара на плошчы Савецкай моладзь правяла флэш-моб “За Свабоду!”. Каля дзясятку маладых людзей згрупаваліся ў цэнтры плошчы і сынхронна прымацавалі да сваіх грудзей значкі “Я за Свабоду”.
Затым таксама зладжана яны пачалі надзьмуваць каляровыя паветраныя балёнікі ў камбінацыі белы, чырвоны і зноў белы. Гэтыя своеасаблівыя букеты з балёнікаў нацыянальных колераў разам са значкамі “За свабоду” маладыя людзі прапаноўвалі мінакам.
Як паведамляе www.belngo.info, акцыя доўжылася 15 хвілінаў, пакуль на плошчы не зьявілася міліцыя. Удзельнікі флэш-мобу, аднак, пасьпелі разыйсьціся. Дзе-нідзе ў горадзе да позьняга вечара можна было сустрэць маладыя пары і групы моладзі, якія гулялі і сядзелі на лаўках, трымаючы паветраныя балёнчыкі з прымацаванымі да іхных шнуркоў значкамі “За Свабоду!”.