Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч даў інтэрвію «Эўраньюс»
17:33, 29/05/2006

На запрашэньне прэзыдэнта Парлямэнцкай Асамблеі НАТО ў Парыжы знаходзіцца лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч. Сёньняшні дзень візыту пачаўся з інтэрвію, якое лідэр аб’яднанай апазыцыі даў для трох тэлеканалаў, у тым ліку для “Эўраньюс”. У гэтыя хвіліны ён сустракаецца са старшынём камісіі ў замежных справах Нацыянальнай асамблеі Францыі Эдуардам Балядзюрам і міністрам у эўрапейскіх справах францускага ўраду Катрын Калёна, паведамляе «Радыё Свабода».

Нагадаем, 26 траўня, на першым пленарным паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі НАТО спадар Мілінкевіч выступіў перад парлямэнтарамі й адказаў на шэраг іхных пытаньняў.

Таксама ў яго адбыліся сустрэчы з Жанам-Франсуа Тэралем, дырэктарам “Кантынэнтальнай Эўропы”, установы пры міністэрстве замежных справаў Францыі, а таксама з экспэртамі й палітолягамі, якія займаюцца праблемамі Ўсходняй Эўропы.

Паводле спадара Мілінкевіча, фактычна вырашанае пытаньне з падтрымкай рэпрэсаваных студэнтаў. Ён вызначае таксама яшчэ адну важную мэту візыту ў Парыж і асноўную тэму размоваў з эўрапейскімі палітыкамі:

“Сёньня, я лічу, надзвычай важна — гэта змаганьне за незалежнасьць Беларусі. Бо яна пад пагрозай, і можа так стацца, што барацьба за дэмакратыю будзе другаснай у параўнаньні з барацьбой за існаваньне сваёй краіны. І вельмі важна тут быць, таму што палітычная роля Парлямэнцкай Асамблеі НАТО велізарная. Гэта прадстаўнікі дзясяткаў парлямэнтаў, з усіх краінаў. І нам важна, каб яны нас падтрымалі, калі можа завагацца лёс беларускай незалежнасьці”, -- заявіў Мілінкевіч.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: