Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў абарону палітзняволеных на Кастрычніцкай плошчы 06:25, 29/05/2006
26 траўня на Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася акцыя ў абарону палітвязьняў, удзел у якім прынялі актывісты “Маладога Фронту”.
А 20-гадзіне, негледзячы на моцны дождж, некалькі дзясяткаў чалавек сталі з партрэтамі асуджаных на 15 сутак лідэраў “Маладога Фронту” Зьміцера Дашкевіча й Артура Фінькевіча. Мэтай акцыі стала прыцягненьне увагі да крымінальнай справы супраць маладафронтаўцаў і цынічнага арышту лідэраў “Маладога Фронту”.
Прэс-служба “Маладога Фронта” не паведамляе аб затрыманьнях.