Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
2930 31        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Імёны Свабоды: Юры Завадзкі
13:36, 29/05/2006, Уладзімер Арлоў, «Радыё Свабода»

Яго імя ня трапіць у энцыкляпэдыі і падручнікі. Але Юрыя Завадзкага будуць памятаць ня толькі сваякі й сябры. Ён быў з тых дзесяткаў, а мо й сотняў тысяч беларусаў, чыё жыцьцё зьмянілі падзеі сакавіка 2006 году. Праўда, жыць Юрыю, што таксама адчуў сябе вольным чалавекам, які хоча быць грамадзянінам вольнае краіны, заставалася лічаныя дні.

Маладэчанец Завадзкі займаўся бізнэсам у Расеі, аднак напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў адмыслова прыехаў на Радзіму. 19 сакавіка ён з старэйшай дачкой Ірынай ня змог дабрацца да Менску, бо ўсе электрычкі, як і іншы транспарт, былі адмененыя. Ірына, студэнтка аддзяленьня фатаграфіі Менскага тэхналягічнага каледжу, зьявілася ў Менску назаўтра і засталася ў намётавым мястэчку. Два дні на гэтай тэрыторыі свабоды, якую яе абаронцы назвалі плошчаю Каліноўскага, быў і спадар Юры – падвозіў прадукты і цёплыя рэчы, шчасьлівымі вачыма глядзеў на дачку і яе сяброў.

Пасьля ліквідацыі намётавага лягеру спэцназам Ірына Завадзкая апынулася сярод сотняў арыштаваных. Так званае беларускае тэлебачаньне перадало, што ўсіх жанчын вызвалілі. Гэта быў той выпадак, калі людзі, найперш блізкія схопленых, гатовыя былі паверыць нават БТ.

Але дачкі не было двое сутак, і Юры, які ніколі не скардзіўся на сэрца, перажыў першы прыступ. Ён знайшоў Ірыну, прарваўся на суд, дзе адкрыта сказаў, што думае пра рэжым і яго абаронцаў у судзейскіх мантыях. Потым дзень пры дні насіў у турму перадачы, сустракаў Ірыну, як гераіню, перажываў, калі яе за бел-чырвона-белы значок амаль кожны дзень затрымлівалі людзі ў форме і ў цывільным.

Неўзабаве Юрыя выклікаў на размову дырэктар даччынага каледжу Аляксандар Гайдукевіч. Высьветлілася, што Ірына – яшчэ ўчора выдатніца, здольная фотамастачка, удзельніца й пераможца выставаў і конкурсаў – “ужасно опозорила учебное заведение”. Завадзкі адмовіўся “хорошо повлиять на правонарушительницу” і заявіў, што ганарыцца любімай дачкой.

Гэтым разам ягонае сэрца ня вытрымала. Юры ўжо не прышле адлічанай з каледжу дачцэ SMS-ку, як рабіў гэта штодзень усе апошнія гады. Яны не паедуць разам на рыбалку. Але Ірына перакананая, што яна з сваімі малодшым братам Жэнем і сястрой Марынай, яшчэ школьнікамі, будуць жыць у іншай Беларусі. Той, якую не пасьпеў убачыць і пра якую марыў Юры Завадзкі.

Сёньня 40 дзён, як яго няма з намі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: