Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску галадаюць 9 маладзёвых актывістаў 11:12, 30/05/2006
Дзевяць актывістаў менскага “Маладога Фронту” далучыліся да галадоўкі з патрабаваньнем спыніць крымінальны перасьлед лідэраў руху й вызваліць усіх палітзьняволеных.
Зьміцер Хведарук, Палажанка Настасься, Аляксей Янушэўскі, Антаніна Вежнявец, Павал Давідовіч, Аляксандра Яначка, Уладзімір Дубовік, Тацьцяна Анікеенка й Алена Ігнацьева вырашылі пайсьці на такія крайнія меры, каб зьвярнуць увагу грамадзтва на крымінальны перасьлед актывістаў Маладога Фронту й цэнічныя арышты лідэраў руху.
Менскія маладафронтаўцы вырашылі не знаходзіцца падчас галадоўкі ў адным памяшканьне таму, што многія з іх студэнты й зараз вымушаны здаваць іспыты, а таксама таму, што гэтымі днямі ў Менску адбываецца шэраг моладзевых акцыяў, у якіх маладафронтаўцы мяркуюць узяць удзел.
Нагадаем, што пяцёра актывістаў з 29 траўня галадаюць у Салігорску.