Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
«Народная воля» больш не будзе распаўсюджвацца бясплатна 16:44, 30/05/2006
"Народная воля" не зможа больш распаўсюджваць частку свайго накладу бясплатна. Пра гэта рэдакцыя паведаміла ў нумары выдання ад 30 траўня . "У далейшым чытаць "Народную волю" зможа толькi той, хто своечасова зробiць перадаплату за будучыя нумары", - падкрэслівае рэдакцыя.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, газета заклікае чытачоў не паддавацца на правакацыі, калі ў некаторых фiлiялах "Беларусбанка" альбо ў паштовых аддзяленнях ім будуць па надуманых прычынах адмаўляць у пераводзе грошай на рахунак рэдакцыі. "Вы дзейнiчайце ў адпаведнасцi з законам (патрабуйце кнігу скаргаў, тэлефануйце ў вышэйстаячыя ўстановы...), i нiхто не мае права Вам перашкаджаць. Аб любым iнцыдэнце паведамляйце ў рэдакцыю", - заклікае рэдакцыя.