Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Берасцi распачалася «Вахта маўчання» на знак салідарнасьці з палітвязнямі 14:58, 31/05/2006
Сёння а 12 гадзiне ў Берасцi распачалася “Вахта маўчання” – акцыя на знак салiдарнасцi з сябрамi “Маладога Фронта”, пераслед якiх вядзецца зараз уладамi, а таксама з палiтвязнямi. Яе ўдзельнiкi размясцiлiся каля адзнакi “Нулявы кiламетр”, што знаходзiцца
на галоўнай плошчы горада – плошчы Ленiна. Седзячы на зямлi, яны моўчкi чытаюць Бiблiю. Праз пэўны час удзельнiкi будуць змяняць адзiн аднаго.
Зараз на плошчы знаходзiцца трое непасрэдных удзельнiкаў. Плануецца, што а 20 гадзiне да iх далучацца новыя людзi. Супрацоўнiкаў мiлiцыi каля актывiстаў пакуль што не бачна. Магчыма, таму, што ў Берасцi ад самага пачатку вахты без перапынку iдзе моцны дождж.
Акцыя “Вахта маўчання” працягнецца роўна суткi i скончыцца заўтра а 12 гадзiне.