Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Салігорскія галадоўнікі ўзятыя пад мэдычны кантроль 15:33, 01/06/2006
Сёньня ад раніцы шасьцёх маладых людзей, якія галадаюць у Салігорску, наведалі лекары. Мэдыкі пракантралявалі стан здароўя ўдзельнікаў акцыі, і паведамілі, што ад 1 чэрвеня будуць штодня ладзіць візыты два разы на дзень – ранкам і вечарам, паведамила «Радыё Свабода».
Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед сваіх сяброў зь арганізацыі "Малады Фронт". А таксама аднаўленьня на вучобе ў Салігорскім ПТВ-72 Максіма Сяменчыка, які адседзіў 10 сутак за ўдзел у намётавым лягеры на Плошчы. Сёньня Максім Сяменчык атрымаў паведамленьне з навучальнай установы пра тое, што можа забраць свае дакумэнты.