Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту: Дыялёг з Лукашэнкам немагчымы 18:31, 01/06/2006
Віцэ-сьпікер Эўрапейскага парлямэнту Януш Анышкевіч пракамэнтаваў для «Радыё Свабода» апошнія прапановы міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова, які заклікаў Эўропу да дыялёгу з афіцыйны Менскам.
“Гэта немагчыма, бо сам Лукашэнка ня хоча гэтага дыялёгу. А калі б і хацеў, дык толькі дзеля таго, каб паказаць гэта – маўляў, вось, са мной размаўляюць, але напэўна не дзеля таго, каб пайсьці на нейкія саступкі. Лукашэнка павінен на пачатку паказаць добрую волю ў справе зьменаў сваёй палітычнай сыстэмы такім чынам, каб зь ім можна было пайсьці на нейкі кантакт. Пакуль гэтага няма, мы чакаем”, -- заявіў Анушкевіч.