Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      12 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На «Ралан Гаросе» Беларусь была прадстаўлена бел-чырвона-белым сьцягам
18:38, 01/06/2006

Сёньня ўвечары тэлеканал “Эўраспорт” вёў наўпроставую трансьляцыю тэніснага матчу са знакамітых тэнісных кортаў “Ралан Гарос” у Парыжы. У матчы другога раўнду сустракаліся беларуская спартоўка Анастасія Якімава і вядомая бэльгійская тэнісістка Жусьцін Энэн-Ардэн.

Нечакана нават для спэцыялістаў Якімава прабілася ў наступны этап, перайграўшы перад гэтым амэрыканку Джыл Крэйбас у першым коле.

І хоць менш вопытная 20-гадовая беларуска сёньня саступіла бэльгійскай зорцы (2:6, 5:7), камэнтатары вельмі высока ацанілі яе прафэсійны ўзровень. А для тэлезаўзятараў паказальным было тое, што інфармацыя пра Анастасію Якімаву, а таксама лік у гэймах і сэтах, дэманстравалася побач зь бел-чырвона-белым сьцяжком каля прозьвішча беларускі.

Такім чынам, Беларусь на адным з самых прэстыжных тэнісных турніраў была прадстаўленая пад нацыянальным бел-чырвона-белым сьцягам.

Прадстаўнікі беларускай грамады Бэльгіі паведамілі «Радыё Свабода», што ў сувязі з гэтым маюць намер навіраваць кіраўніцтву гэтага тэлеканалу ліст з падзякай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Реализуем автоманипулятор и многое другое
BestTemplates.ru - бесплатные шаблоны сайтов . Огромный выбор!