Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мэр Беластоку адмовіўся ехаць у Горадню
15:37, 02/06/2006

Мэр польскага Беластоку адмовіўся паехаць у суседнюю Горадню, дзе ў гэтыя выходныя адбудзецца Фэстываль нацыянальных культур, арганізаваны беларускімі ўладамі. Паводле прэсавага прадстаўніка мэра Беластоку Рышарда Тура Томаша Цьвікоўскага, калі браць пад увагу пазыцыю польскага ўраду што да сытуацыі ў Беларусі, дык “удзел мэра ў гэтым мерапрыемстве быў бы адыходам ад польскай замежнай палітыкі”, таму кіраўнік гораду адмовіўся ехаць у Горадню.

Падобныя паездкі крытыкуе дарадца прэм`ер-мінсітра Польшчы ў справах палякаў за мяжой Міхал Дворчык, паводле якога беларускія ўлады выкарыстоўваюць іх у прапагандысцкіх мэтах:

“Любы ўдзел прадстаўнікоў польскай адміністрацыі – цэнтральнай ці мясцовай – у імпрэзах, якія ладзіць рэжым Лукашэнкі, гэта вельмі дрэнна. І я ацэньваю гэта нэгатыўна. Справа ў тым, што такія крокі легітымізуюць рэжым, і лічу, што іх трэба ацэньваць крытычна”, -- заявіў Дворчык «Радыё Свабода».

Не апошняе значэньне мае і тое, што польскую культуру ў Горадні будзе прадстаўляць Саюз палякаў з кіраўніцтвам, якога Польшча не прызнае, а законныя, паводле польскага боку, кіраўнікі гэтай арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс уціскаюцца ўладамі і на фэст нават не запрошаныя.

Адметна, што летась Рышарда Тура, які ехаў у Горадню на афіцыйнае запрашэньне гарадзенскіх уладаў, беларускія памежнікі не пусьцілі ў Беларусь хутчэй за ўсё таму, што ён накіроўваўся ў суседнюю краіну разам з дэлегацыяй палякаў-дэпутатаў Эўрапейскага парлямэнту, якіх празь мяжу таксама не прапусьцілі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: