Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 23 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Студэнты ЗША склалі пэтыцыю супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі
11:30, 02/06/2006

Студэнты амэрыканскай юрыдычнай школы Seton Hall University School of Law склалі пэтыцыю супраць парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі. Ініцыятарам пэтыцыі стаў выпускнік беларускага юрфака Яўген Вайткевіч, паведамляе сайт www.studenty.by.

Выхаваны ў часы савецкага рэжыму, Яўген Вайткевіч прыехаў у Злучаныя штаты ў 2002, таму што хацеў працаваць адвакатам у дэмакратычнай краіне. Пасьля заканчэньня першага года свайго навучаньня ў юрыдычнай школе Seton Hall University School of Law*, ён імкнецца дапамагчы супрацьстаяць парушэньням правоў чалавека ў яго роднай Беларусі.

У якасьці першага крока у ажыцьцяўленьні сваей мэты Яўген даслаў мэйлы навучэнцам усіх юрыдычных школаў Злучаных штатаў з просьбай падпісаць пэтыцыю, адрасаваную ўраду Беларусі, якая выказвае пратэст супраць парушэньняў правоў чалавека. На дадзены момант пэтыцыю падпісалі 350 чалавек з 13 юрыдычных школаў. Вайткевіч плянуе надрукаваць дакумант ў незалежнай беларускай газэце, каб падштурхнуць беларускі ўрад да карэктуючых дзеяньняў.

Пэтыцыя сьцьвярджае:

“Мы – студэнты амэрыканскіх юрыдычных школаў – выражаем нашу глыбокую заклапочанасьць парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі і асуджаем незаконныя зьняволеньні палітычных дысыдэнтаў. Свабода слова і свабода сходаў зьяўляюцца аднымі з падставовых правоў чалавека, якія павінны быць абароненыя ў кожнай дэмакратычнай краіне. Мы настойліва заклікаем беларускі ўрад спыніць ганебную практыку выключэньня студэнтаў з унівэрсытэтаў за выражэньне імі сваіх палітычных перакананьняў і неадкладна вызваліць усіх палітычных зьняволеных. Мы будзем адсочваць сытуацыю ў Беларусі і дакумэнтальна афармляць усе парушэньні. Нашыя сэрцы сёньня зь беларускімі студэнтамі і людзьмі, якія змагаюцца супраць таталітарнага рэжыму.”

“Я займаюся гэтым, таму што я сябра амэрыканскага аб’яднаньня студэнтаў-юрыстаў і хачу прыцягнуць увагу да гэтае праблемы, - тлумачыць Вайткевіч. - Такія акалічнасьці не павінны існаваць і я не магу проста сядзець, склаўшы рукі, асабліва калі я паспытаў на сабе, што такое жыць пад прыгнётам рэжыму”.

У Вайткевіча ўжо ёсьць юрыдычны дыплём беларускага ўнівэрсытэта. У 1994 ён паступіў у першую прыватную юрыдычную школу на Беларусі. Пасьля заканчэньня ён атрымаў пасаду выконваючага прававыя дасьледваньні ў нацыянальным цэнтры юрыдычнай інфармацыі Беларусі і таксама пачаў пісаць артыкулы аб міжнародным праве для нацыянальных юрыдычных выданьняў.

Працуючы ў структуры ўрада, Яўген быў расчараваны і засмучаны палітычнай карупцыяй і недахопам магчымасьцяў у сваей краіне. Разважаючы над магчымасьцямі пакінуць краіну, ён вырашыў стаць студэнтам амэрыканскай юрыдычнай школы, каб вывучаць міжнароднае права і, магчыма, дапамагчы інтэграцыі Беларусі ў сусьветную супольнасьць. Сваю мэту Яўген бачыць у тым, каб з дапамогай сваёй юрыдычнай адукаці спрычыніцца да дэмакратычных пераўтварэньняў. Пэтэцыя – гэта першы крок да ажыцьцяўленьня гэтай мэты.

* Адзіная прыватная юрыдычная школа ў Нью Джэрсі (New Jersey), Seton Hall University School of Law была заснаваная ў 1951 у горадзе Ньюарк (Newark). Seton Hall Law School прапануе дзенныя і вечаровыя навучальныя праграмы з атрыманьнем юрыдычных навуковых ступеняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: