Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Галоўнае -- пакараць
11:08, 06/06/2006

5 чэрвеня ў Жлобіне (Гомельская вобласьць) адміністрацыйная камісія раённага выканаўчага камітэта пастанавіла аштрафаваць Эдуарда Зялянкова – мясцовага маладзёвага актывіста – за налепкі “Дастаў!”. Адна жанчына з камісіі спрабавала давесьці, што калі Эдуард не расклейваў налепкі, то, прынамсі, намазваў на іх клей.

Трое мясцовых хлопцаў былі затрыманыя міліцыяй і супрацоўнікамі КДБ і абвінавачаныя ў расклейваньні налепак з надпісам “Дастаў!”. Раней штрафы ўжо былі накладзеныя на іншых з затрыманых.

“У паказаньнях іншых хлопцаў, якія былі затрыманыя, запісана, што менавіта я гэтыя налепкі не расклейваў. І пры затрыманьні ў мяне налепак не выявілі. Тое ж самае я патлумачыў на паседжаньні камісіі. Аднак участковы міліцыянт сьцьвярджаў, што я нібыта таксама іх клеіў,” -- распавядае Э. Зялянкоў.

Старшыня камісіі А. Губарэвіч сказаў, што паказаньні аднаго міліцыянта важней, чым іншых асобаў, і камісія пастанавіла аштрафаваць 22-гадовага навучэнца тэхнікума на 62000 рублёў за “распаўсюд друкаваных выданьняў, якія вырабленыя з парушэньнем вызначанага парадку і ня маюць выдавецкіх дадзеных, зьмест якіх накіраваны на прычыненьне ўрону дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзянаў”.

На меркаваньне Эдуарда, пра ўзровень працы камісіі сьведчыць наступны факт. Хвілінаў празь 15 пасьля пачатку разгляду справы адна з кабетаў заявіла: “Кожны зь іх вінаваты: адзін трымаў налепку, другі – пэндзаль, трэці – намазваў клей.” Эдуарду давялося адказаць, што калі б жанчына больш уважліва азнаёмілася з матэрыяламі справы, яна б заўважыла, што налепкі былі самаклейныя.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: