Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 67 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Папярэджаны «Лідскі летапісец»
17:42, 06/06/2006

Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні рэдакцыі і заснавальніку недзяржаўнага гістарычна-літаратурнага часопіса «Лідскі летапісец». Абодва папярэджанні падпісала 31 траўня намесніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч.

Заснавальніку ставіцца ў віну тое, што ён своечасова не паведаміў мінінфармацыі пра змену перыядычнасці выпуску часопіса (арт. 11 Закона «Аб друку і іншых СМІ»). Рэдакцыю ж звінавачваюць у тым, што ў выходных дадзеных некалькіх нумароў былі прыведзены не адпаведныя рэчаіснасці даты выхаду ў свет (арт. 26 закона аб друку), а таксама тое, што яна не зрабіла своечасовай рассылкі абавязковых бясплатных асобнікаў часопіса (арт. 27 закона аб друку).

Рэдактар часопіса Станіслаў Суднік (вядомы таксама як рэдактар газеты Таварыства беларуская мовы «Наша слова») збіраецца ў найбліжэйшы час рабіць захады для выпраўлення знойдзеных міністэрствам памылак.

Краязнаўчы, гістарычна-літаратурны часопіс «Лідскі летапісец» выходзіць з 1997 г. накладам 400 асобнікаў. Заснавальнікам выдання з`яўляецца старшы навуковы супрацоўнік Лідскага гістарычна-мастацкага музея Валеры Сліўкін, паведамляе прэс-служба ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: